У Беларусі пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Арганізатары святкавання чакаюць, што мерапрыемства прыцягне шмат гасцей з-за мяжы, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко па выніках пасяджэння аргкамітэта святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Сябры аргкамітэту разгледзелі ход падрыхтоўкі буйных аб'ектаў да святкавання Дня пісьменства. Яны наведалі Мастацкую галерэю, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Сафійскі сабор і Музей беларускага кнігадрукавання. На пленарным пасяджэнні таксама абмяркоўваліся асноўныя аспекты падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

«Святкаванні павінны стаць знамянальнай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе кнігадрукавання Беларусі і 1155-годдзе заснавання Полацка. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме беларускай дзяржаўнасці. Горад заслугоўвае асаблівай увагі, і сюды прыедуць многія замежныя госці, у тым ліку дыпламаты і пісьменнікі з розных краін. Упэўнены, што ўрачыстасць будзе арганізавана найлепшым чынам», - сказаў Васіль Жарко.

Чытаць таксама


Freaky Summer Party

Арт-пікнік FSP аб'ядноўвае ў сабе музычную праграму, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, каля 50 кропак з забаўкамі. А яшчэ ежу, напоі, маркет аксесуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі!

У Беларусі створаць брэнд Аўгустоўскага канала

На прасоўванне славутасці Еўрапейскі Саюз вылучыць каля 150 тысяч еўра.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітоўкай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Водгукі