Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка. Сёння ўжо трэці дзень візіту польскай дэлегацыі ў Беларусь, адзначыў старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч. «Учора мы наведалі Лідскі замак. Я прадстаўляю Лідскі раён у парламенце, таму я хацеў бы, каб мы выкарысталі магчымасць памежнага супрацоўніцтва для прыцягнення польскіх інвестыцый для завяршэння будаўнічых работ. Гэты праект вельмі важны для Беларусі», - падкрэсліў Андрэй Навумовіч.

Намеснік старшыні польска-беларускай парламенцкай групы Аркадыўш Муларчык заявіў, што польскі бок рады магчымасці сустрэцца з калегамі з беларускага парламента, прадстаўнікамі рэгіёнаў і бізнесменамі. «Гэта супрацоўніцтва важнае для нас. Мы хацелі б, каб яно развілося далей. Гэта першы візіт такога роду, і мы запрашаем нашых калег ў Польшчу, каб яны маглі азнаёміцца з парламентам, органамі самакіравання. Я думаю, што супрацоўніцтва будзе мацнець», - адзначыў польскі парламентарый.

Чытаць таксама


VIVA BRASLAV

Музыка ў рэжыме нон-стоп да самага світання - гэта open-air Viva Braslav на Браслаўскіх азёрах!

Freaky Summer Party

Арт-пікнік FSP аб'ядноўвае ў сабе музычную праграму, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, каля 50 кропак з забаўкамі. А яшчэ ежу, напоі, маркет аксесуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі!

У Беларусі пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Арганізатары святкавання чакаюць, што мерапрыемства прыцягне шмат гасцей з-за мяжы, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко па выніках пасяджэння аргкамітэта святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Водгукі