Як мы клічам вясну. Фатограф Альфрэд Мікус пра таямніцу старажытнага абраду "Гуканне вясны".

Адрас: Строчыцы, Беларусь
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Беларускі фатограф Альфрэд Мікус надае фатаграфаванню роднай краіны шмат часу і ўвагі. У багажы фатографа мноства пейзажных фота, але яго цікавіць і тэма чалавека, яго судотыку з традыцыямі. Таму Альфрэд Мікус часта фатаграфуе тое аўтэнтычнае, што яшчэ засталося ў Беларусі. Сёння ў фокусе - гісторыя і фатаграфіі "Гукання вясны" ў Строчыцах ад самаго фатографа.

"Гуканне вясны" - гэта веснавое свята, якое звязана з абуджэннем прыроды і прыходам вясны. У Беларусі яму надаецца асаблівая ўвага - гэта традыцыя ў нашай краіне паважаецца ўжо даўно і абрады, якія засталіся з даўніх часоў, праводзяцца дагэтуль. Абрадавае мерапрыемства "Гуканне вясны" праходзіла сёлета ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам. Вядома, гэта было не тое самае традыцыйнае "Гуканне", а мастацкая рэканструкцыя абраду на аснове этнаграфічных звестак. У гэтым годзе ў музеі паказалі, як вясну клічуць у Лельчыцах.

Спачатку ўсе жадаючыя маглі вырабіць сваімі рукамі сімвалы вясны-птушачак з розных матэрыялаў. А потым дзяўчаты плялі адзін вялікі вянок з барвінку - гэта асаблівасць абраду. Пасля гэтага дзяўчаты плялі сабе маленькія вянкі, ўпрыгожвалі іх перазімаваўшымі раслінамі, апраналі на галовы. Вялікі вянок ўрачыста і весела закідвалі на самотнае грушавае дрэва, а потым дакладна гэтак паступалі і са сваімі маленькімі вянкамі. І куды ж мы без песень і карагодаў: у агульным карагодзе усе выходзiлi на ўзгорак, запальвалі вясновае вогнішча, танцавалі вакол яго народныя танцы і спявалі народныя песні.

Чытаць таксама


Дом, які трэба палюбіць

Беларусь - маленькая рэспубліка, пра існаванне якой многія нават не падазраюць. І як бы непрыемна для беларусаў гэта ні гучала, але часта нас нават не ідэнтыфікуюць як асобную дзяржаву.

Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 5

Апошняя частка спісу вядомых беларусаў. Тут вы знойдзеце бізнесменаў, палітыкаў і спартсменаў, якія не толькі сталі гонарам беларусаў, але і сусветнай спадчынай.

Аляксандр Саладуха: «Я шалёна люблю сваю справу!»

Дамаўляцца аб інтэрв'ю з гэтым бадай што самым эпатажным беларускім артыстам — адно задавальненне. Аляксандр Саладуха заўсёды рады паразмаўляць пра тое, што любіць — пра музыку, любімыя песні і самыя прыемныя падарункі.

Водгукі