10 нагод наведаць Беларусь

У адны краіны марыць патрапіць любы падарожнік, а другія - у чорным спісе. А ёсць краіны, аб якіх чамусьці забываюць. І многае губляюць. Беларусь якраз з ліку такіх краін. Давайце разам пераадолеем забабоны і пераканаемся ў тым, што Беларусь сапраўды варта наведаць!

1. Дзе госць, там І Бог ёсць.

Гэтая прыказка адлюстроўвае адну з найбольш яркіх рыс характару беларускага народа. З даўніх часоў беларусы клапаціліся аб сваіх гасцях. У кожным доме самую смачную ежу ашчаджалі на выпадак прыходу гасцей. Заўсёды гаспадары саступалі дарагому госцю сваё ўтульнае спальнае месца. Часы мяняюцца, а гэтая традыцыя па-ранейшаму застаецца. Прыязнасць, гасціннасць і гатоўнасць дапамагчы - вось чым беларусы сапраўды могуць ганарыцца. Для вандроўніка, пагадзіцеся, гэта гуляе немалаважную ролю.

2. Згаладаліся?

Лічыцца, што практычна ўсе стравы беларускай нацыянальнай кухні рыхтуюць з бульбы. Сапраўды, гэты інгрэдыент вельмі папулярны і яго выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі многіх нацыянальных страў, якія, дарэчы, абавязкова варта паспрабаваць. І, тым не менш, Беларусь не адзіная краіна, дзе так любяць бульбу. Так, напрыклад, больш за ўсё бульбы вырошчваюць у Кітаі і Індыі. І калі вы ўсё ж не хочаце адмаўляцца ад страў ўпадабанай вам кухні, вы абавязкова знойдзеце ежу на свой густ у беларускіх рэстаранах і кафэ.

3. Самабытнасць традыцый.

У Беларусі з павагай ставяцца да народнай культуры і старажытных традыцый. Да прыходу хрысціянства жыхары сучаснай тэрыторыі Беларусі былі паганцамі, таксама быў шырока распаўсюджаны культ продкаў і прыроды. Многія паганскія традыцыі атрымалася захаваць. Дакраніцеся да чараўніцтва старажытных святаў і паўдзельнічйце ў святкаванні Купалля і гукання вясны!

4. Шматвяковыя архітэктурныя традыцыі.

З цягам часу Беларусь ўбірала ў сябе розныя архітэктурныя традыцыі. Некаторыя з іх выкарыстоўваліся ў іх арыгінальным выглядзе, іншым надавалася праўдзіва беларускае гучанне. У вас ёсць выдатная магчымасць акунуцца углыб стагоддзяў, наведаўшы архітэктурныя славутасці Беларусі. Замкавыя комплексы ў Міры і Нясвіжы, дарэчы, уваходзяць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

5. Памяць II сусветнай вайны.

Вялікая Айчынная вайна - гэта адна з самых страшных старонак у гісторыі Беларусі. Краіна была практычна цалкам разбурана. Вайна таксама забрала жыццё кожнага 4-га беларуса. Сёння пра той страшны час і, самае галоўнае, пра гераізм жыхароў Беларусі, якія змагаліся за сваю Радзіму, нагадваюць усім жывым мемарыяльныя комплексы, такія, як Брэсцкая крэпасць і Хатынь.

6. Краіна таленавітых людзей.

Беларусь - радзіма многіх вядомых мастакоў, музыкаў, палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў і паэтаў. Калі вы ўсё яшчэ не ведаеце, хто такія Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Леў Сапега, Міхал Клеафас Агінскі, Напалеон Орда, Янка Купала, Якуб Колас, Марк Шагал, Васіль Быкаў, прыязджайце ў Беларусь, наведайце нацыянальныя музеі, галерэі і бібліятэкі і даведайцеся, які ўклад у сусветную культурную спадчыну ўнеслі гэтыя выдатныя асобы.

7. Неперасягненая прыгажосць прыроды.

Каля 36% тэрыторыі Беларусі займаюць лясы, таксама ў краіне налічваецца больш за 11 тысяч азёр, а рэк - больш за 20 тысяч. Уражаныя? Тады вы павінны на ўласныя вочы пабачыць цудоўныя беларускія краявіды, якія ў кожны з часоў года набываюць непаўторны шарм. І, вядома, ім ёсць чым вас здзівіць!

8. Не жадаеце квіток?

Вы жыць не можаце без кіно ці захапляецеся тэатрам, а, можа, цырк - ваша захапленне? Тады хутчэй купляйце квіток! Напрыклад, на адзін з кінасеансаў Мінскага кінафестывалю "Лістапад", які праходзіць штогод у лістападзе. Або на прадстаўленне Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатра Оперы і Балета Беларусі. А, можа, лепш у цырк?

9. Let It Snow!

Словы гэтай вядомай песні ў выкананні Фрэнка Сінатры ўжо сапраўды прыйдуць вам на памяць, калі вы ўбачыце некалькі беларускіх гурбаў. Калі вам не страшныя суровыя маразы, тады запрашаем! Атрымлівайце асалоду ад зімовых забаваў у Беларусі!

10. Выгаднае суадносіны кошту і якасці.

Наведаўшы Беларусь, вы не толькі атрымаеце масу незабыўных уражанняў і задавальнення, не толькі прыўнясеце нотку свежасці ў сваё жыццё, але яшчэ і выгадна ўкладзеце свае сродкі. Напрыклад, транспарт у Беларусі ў параўнанні з многімі еўрапейскімі краінамі вельмі прымальны па кошту паездак, а што ўжо казаць пра сувеніры (напрыклад, вырабы з лёну і крышталя), якія стануць сапраўды выгоднай купляй!

Пра густы не спрачаюцца. І ў Беларусі пра іх не спрачаюцца дакладна. Выбірайце той адпачынак, які падабаецца менавіта вам, і атрымлівайце асалоду ад яго! А мы вам у гэтым дапаможам!

Чытаць таксама


Дом, які трэба палюбіць

Беларусь - маленькая рэспубліка, пра існаванне якой многія нават не падазраюць. І як бы непрыемна для беларусаў гэта ні гучала, але часта нас нават не ідэнтыфікуюць як асобную дзяржаву.

Мінская вышыня

Зноўку пабудаваная пасля вайны сталіца Беларусі - гэта горад, які захоўвае ўласны ўнікальны брэнд сучаснасці. Горад, у якім пражывае амаль 2 мільёны чалавек, - гэта Мінск, дзе настальгія па сталінскіх будынках і савецкіх парках суіснуе з галерэямі сучаснага мастацтва, стыльнымі барамі і выдатнымі мясцовымі кафэ.

KILLTODAY: скура, у якой я жыву. Інтэрв'ю з заснавальніцай паспяховага беларускага брэнда аксесуараў

KILLTODAY шмат у чым першы: менавіта гэты брэнд стаў выпускаць занадта смелыя для нашага грамадства партупеі, ён жа зладзіў першую ў Беларусі фотасесію з plus-size мадэлямі.

Водгукі