Палац Бутрымовіча

Адрас: Брэсцкая вобласць, Пінск, вул. Леніна, 44
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва палаца Бутрымовіча ў Пінску прынята лічыць 7 верасня 1784 года, калі ў Пінск прыбыў апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст Панятоўскі і заклаў першы камень у выглядзе падпісанай пліты. Сам палац у плане ўяўляў сабой класічнае П-вобразнае збудаванне, якое складалася ўсяго з аднаго паверха, размешчанага на высокім цокалі, аддадзеным пад службовыя і гаспадарчыя памяшканні. Пры гэтым пры закладцы падмурка была выкарыстаная даволі складаная дрэнажная сістэма.

Картинки по запросу дворец бутримовича

Палац належаў Матеўшу Бутрымовічу (1745-1814), актыўнаму дзяржаўнаму і гаспадарчаму дзеячу на Палессі, рэфарматару, гарадскому суддзі, дэпутату Трыбунала Літоўскага. Вялікі патрыёт Палесся, ён адыграў асаблівую ролю ў эканамічным развіцці краю. Тры слаўных палескіх роды - Бутрымовічы, Орды і Скірмунты - па чарзе валодалі палацам. Дачка Матэуша, Юзэфін, выйшла замуж за Міхаіла Орду, а ўнучка Гартэнзія - за Аляксандра Скірмунта. Вярнуўшыся з эміграцыі, тут, у палацы свайго дзеда, жыў і тварыў Напалеон Орда (1807-1883) - мастак, музыкант, кампазітар, педагог. Пасля апошняй гаспадыняй палаца стала Канстанцыя Скірмунт.

У савецкі час палац служыў дзіцячым кінатэатрам і Домам піянераў. Будаўніцтва з боку ракі гасцініцы адсекла палац ад ракі і флігеляў (адзін з іх, стылізаваны пад класіцызм, быў прададзены ў 1913 г павятовай управе), і палац прыйшоў у заняпад. У 2009 г. у гісторыі палаца М. Бутрымовіча адкрылася новая старонка. Завяршылася пачатая ў 2007 г. рэстаўрацыя, і цяпер тут - пінскі Палац шлюбаў. Не забытая і слаўная гісторыя «пінскага мура». Ёй прысвечана экспазіцыя мініяцюрнага музея, які размясціўся ў правым крыле палаца.

Галоўны парадны ўезд размяшчаўся ў двары. Унутры пінскі палац быў спраектаваны такім чынам, што бальныя і парадныя залы ўтваралі дзве паралельныя галерэі, злучаныя дзвярнымі праёмамі. Пры гэтым у канцы галерэй размяшчаліся кабінеты, праз якія можна было трапіць у гаспадарскія пакоі. Пераходы ж да службовых памяшканняў, якія знаходзіліся ў цокалі, былі ўмела замаскіраваныя і адгароджаныя так, каб слугі маглі выконваць свае абавязкі, не трывожачы гаспадароў.

Чытаць таксама


Нясвіжскі палац

Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых і найбольш вядомых замкаў Беларусі. Яго выбітная архітэктура, паркавы ансамбль з'яўляюцца гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі краіны, і ў 2006 годзе ён быў дададзены да спісу Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА.

Руіны Крэўскага замка

Дзякуючы мноству легенд - ад аповедаў пра сакрэтныя тунэлі да гісторый пра замураваных дзяўчат - руіны Крэўскага замка з'яўляюцца адным з найбольш прывабных турыстычных месцаў у Беларусі.

Лідскі замак

Горад Ліда знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці ў 112 км на паўночны ўсход ад Гродна. Тут захаваўся сярэднявечны замак - выдатны помнік абарончага дойлідства XIV ст.

Водгукі