Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Сёння музей-запаведнік ўключае ў сябе помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:

  • гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)
  • курганныя могільнікі X-XI стст.
  • гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)
  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (другая палова XVIII ст.)
  • палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Для наведвальнікаў адкрытыя:

  • музейна-выставачны комплекс
  • этнаграфічны комплекс "Млын" ("Каля касцёла")
  • музей-ДОТ
  • Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына - помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Дом завознікаў, свіран, кавальня. У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.

Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Чытаць таксама


Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

У цэнтры Мінска знаходзіцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

У 2016 годзе Беларусь адзначыла 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, славутага беларускага пісьменніка, журналіста і літаратуразнаўцы. Ён - адна з самых яркіх зорак у небе беларускай паэзіі.

Музей Вялікай Айчыннай вайны

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - першы ў свеце, прысвечаны самай крывапралітнай вайне ХХ стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.

Водгукі