Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці быў маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз". Да 1800 году ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, млын, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы. Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзічаў з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.

Картинки по запросу дудутки фото

Сёння ў "Дудутках" ёсць:

  • этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVІІІ-ΧΧ стагоддзяў
  • рамесны двор (салома- і лазапляценне, ткацтва)
  • ганчарная майстэрня (музей керамікі)
  • майстэрня цесляра
  • старадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзя
  • сыраварня
  • хлебапякарня
  • бровар (цэх самагонаварэння)
  • гараж з рэтра-аўтамабілямі (ЗІМ, Чайка, Хорьх, Віліс, Фольксваген Жук, Ганомак, Фіят таполевы, Крайслер)
  • вятрак галандскага ўзору (збудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі)
  • драўляная царква Іаана Прарока
  • стайня з пародзістымі конямі, поні, ішаком
  • заасад (каровы, авечкі, свінні, трусы, хатнія птушкі)
  • ферма са страўсамі

Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на млыне (сялянскі хлеб з салам). У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), шынок, гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй. На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:

  • Масленіца
  • Адкрыццё і закрыццё сезону ("Спадчына Ельскіх")
  • Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці
  • Фестываль вулічных артыстаў
  • Пленэр кавалёў
  • Open air "Купалле"
  • Прастольнае свята Дудуткаўскага храма
  • Фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"
  • Фэст "Этна Млын"
  • Свята "Трох Спасаў"
  • "Калядная выстава"

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетры ад вёскі Дудзічы.

Картинки по запросу дудутки фото

Чытаць таксама


Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Заслаўе - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі: упершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.

Беларускі дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Янка Купала (1882 - 1942) - класік беларускай літаратуры: паэт, драматург, перакладчык, аўтар каля 2000 твораў, перакладзеных на многія замежныя мовы.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансэн, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікамі дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Водгукі