Тэатр імя Максіма Горкага

Адрас: Мінск, вуліца Валадарскага, 5
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

У канцы 1940 года было прынята рашэнне аб пераводзе тэатра ў Менск. Але гэтаму перашкодзіла вайна. У 1943 году тэатр адноўлены як франтавы з базай у Маскве. Тэатр працаваў у Магілёве, затым у Гродна. З 1947 года трывала абгрунтаваўся ў Мінску. У 1955 годзе тэатру прысвоена імя Максіма Горкага. Цэнтральнае месца ў яго афішы займала руская класіка: «Мяшчане», «Дзеці сонца», «Васа Жалязнова» М. Горкага, «Аптымістычная трагедыя» В.Вішнеўскага «Улада цемры» Л.Талстога, «Паднятая цаліна» М.Шолахава, «Маскарад» М. Лермантава, «Тры сястры» і «Дзядзька Ваня» А. Чэхава.

Картинки по запросу театр максима горького минск

Картинки по запросу театр максима горького минск

Картинки по запросу театр максима горького минск

У цяперашні час у склад трупы тэатра ўваходзіць плеяда выдатных акцёраў. Рэпертуар тэатра сёння ўключае 30 спектакляў, сярод якіх пастаноўкі беларускай, рускай і сусветнай класікі, а таксама сучасных замежных і айчынных аўтараў. Тэатр мае сваё асаблівае мастацкае аблічча, вылучаецца высокім узроўнем акцёрскага выканання, арыгінальнасцю рэжысёрскіх трактовак, глыбокім падыходам да распрацоўкі рэпертуару. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага з'яўляецца адным з цэнтраў тэатральнага мастацтва, неад'емнай часткай культурнага жыцця краіны, нацыянальным здабыткам рэспублікі.

Картинки по запросу театр максима горького минск

Картинки по запросу театр максима горького минск

Картинки по запросу театр максима горького минск

Чытаць таксама


Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек - найстарэйшы тэатр лялек рэспублікі. У яго рэпертуары - запамінальныя, відовішчныя пастаноўкі.

Палац Рэспублікі

Сёння гэта сучасны гасцінны будынак, вядомы кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь і шматлікім гасцям нашай сталіцы. Усе галоўныя грамадска-палітычныя мерапрыемствы, форумы, канцэрты праводзяцца тут.

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр

Беларускаму дзяржаўнаму маладзёжнаму тэатру споўнілася 30 гадоў. У пачатку творчага шляху трупа тэатра рэпетавала ў розных дамах культуры і клубах, на чужых сцэнах.

Водгукі