Паслугі па прасоўванні

Асноўнымі задачамі партала YesBelarus.com з'яўляюцца прадастаўленне высакаякаснай інфармацыі і найлепшага досведу ўзаемадзеяння для наведвальнікаў партала. Мы таксама імкнемся найлепшым чынам прасоўваць Вашы паслугі і прапановы.

Наша каманда прафесійных журналістаў, капірайтэраў, дызайнераў, перакладчыкаў і маркетолагаў прыкладае максімум намаганняў для эфектыўнага прасоўвання бізнесу нашых кліентаў. Мы заўсёды адкрыты да абмеркавання новых ідэй і формаў узаемадзеяння, каб дасягнуць максімальнага выніку для Вашага бізнесу. Спіс нашых паслуг уключае ў сябе наступныя прапановы:

  • Капірайтынг

Нашы журналісты і капірайтэры падрыхтуюць прафесійна складзеныя тэксты з апісаннем Вашых паслуг і прапаноў.

Кошт: 20 беларускіх рублёў (уключае ў сябе напісанне тэксту на рускай мове да 2000 знакаў)

  • Перакладчыцкія паслугі

Нашы спецыялісты прафесійна перакладуць Ваш тэкст на ўсе мовы сайта: англійскую, нямецкую, італьянскую і беларускую.

Кошт: 50 беларускіх рублёў (уключае ў сябе пераклад тэксту да 2000 знакаў на ўсе мовы партала).

  • Фатаграфаванне

Важнасць візуальных матэрыялаў для прасоўвання бізнесу складана пераацаніць. Якасныя фатаграфіі здольныя павялічыць продаж тавараў і паслуг у некалькі разоў. Нашы фатографы дапамогуць стварыць прафесійныя фатаграфіі для эфектыўнага прадстаўлення Вашага бізнэсу.

  • Відэаздымка

Відэаматэрыялы становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашы дні, і трэба эфектыўна выкарыстаць гэты тып прасоўвання. Нашы спецыялісты правядуць здымку Вашага аб'екта, выканаюць прафесійны мантаж відэа.

  • Графічны дызайн

Лепшыя спецыялісты ў сферы дызайну падрыхтуюць для Вас крэатыўныя і стыльныя маркетынгавыя матэрыялы - графічныя банеры, рэкламную графіку і многае іншае.

  • Маркетынг і рэклама

Мы таксама можам прапанаваць дапамогу ў прасоўванні Вашага бізнесу ў розных дадатковых напрамках. Мы з'яўляемся спецыялістамі ў стварэнні і прасоўванні сайтаў, рэкламе ў сацыяльных сетках, стварэнні лэндынгаў, email-маркетынгу, і многім іншым.

Мы будзем рады даць дадатковую інфармацыю па тэлефонах +375 296300635 або +375 297300135 ці праз электронную пошту ads@yesbelarus.com.