Аўгустоўскі канал

У свеце існуе ўсяго тры такія каналы: Каледонскі ў Вялікабрытаніі, канал Гота ў Швецыі і Аўгустоўскі, размешчаны на тэрыторыях Польшчы і Беларусі. Водны шлях агульнай працягласцю каля 102 км пачынаецца ад возера Сервы недалёка ад польскага Аўгустова і пралягае практычна да беларускага Гродна. Штучныя рэчышча даўжынёй 45 км звязалі адзінаццаць рэк (35 км) і сем азёр (22 км). У 2004 - 2006 гадах беларускі ўчастак канала (22 км) цалкам адрэстаўравалі. Спецыялісты аднавілі рэчышча, якое не выкарыстоўвалася з 1950-х гадоў, падмытыя і абвальваючыеся ўчасткі, старадаўнія гідратэхнічныя збудаванні. Многія элементы - шлюзы і мемарыяльныя шыльды з імёнамі інжынераў-праекціроўшчыкаў, драўляныя калоны і разводныя мосцікі - рэстаўраваўся ўручную і захавалі аўтэнтычны выгляд. У 2005 годзе пачаў працаваць міжнародны пункт пропуску праз беларуска-польскую мяжу "Лясная - Рудаўка" для турыстаў на лодках і байдарках (сезонны). У 2017-м плануецца яго адкрыццё для пешаходаў і веласіпедыстаў.

Motor ship sluicing on Augustow Canal

Nemnovo is the largest sluice of Augustow Canal

Сёння на беларускай частцы старадаўняга канала дзейнічаюць 5 шлюзаў-рэгулятараў, 2 плаціны і 4 суднаходных шлюзы - Нямнова, Дамброўка, Волкушек і Кужынец. Самы вялікі шлюз Аўгустоўскага канала - Нямнова, даўжыня якога - 9, 6 м. Перапад вады складае амаль 10 м, а шлюзаванне займае каля гадзіны. Аўгустоўскі канал - цудоўнае месца для актыўнага адпачынку, воднага, пешаходнага і велатурызму. Дзіўная прыгажосць прыроды прыцягвае сюды тысячы гасцей. Канал пралягае па тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча". Гэта не толькі адно з самых экалагічна чыстых месцаў Беларусі і кантынента, але і эталон раўніны ў Цэнтральнай Еўропе.

Kayaking along Augustow Canal

A motor ship tour along Augustow Canal

У сэрцы заказніка - Аўгустоўская пушча - адзін з найбуйнейшых лясных масіваў Еўропы, размешчаны на тэрыторыі трох краін (Беларусі, Польшчы і Літвы), прэтэндуе на статус трансгранічнага біясфернага рэзервата ЮНЕСКА. На беларускай зямлі (10% пушчы) налічваецца каля 800 відаў раслін, што сувымерна з Белавежскай пушчай і Бярэзінскім біясферным запаведнікам. Узрост некаторых дрэў дасягае 250 - 300 гадоў. У 2011 годзе на тэрыторыі, якая прылягае да знакамітага воднага шляху і рэчышча Нёмана, створаны турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" плошчай 5 750 га. Тут ёсць усё для аматараў актыўнага адпачынку:

  • прагулкі на цеплаходзе і катанне на катэрах - са шлюзаваннем і без;
  • пракат катамаранаў і лодак;
  • сплавы на байдарках (у Гродна фарміруюцца групы, якія адпраўляюцца ў захапляльнае падарожжа па канале);
  • пешыя і веласіпедныя прагулкі (уздоўж рэчышча ёсць добраўпарадкаваная веладарожка ў экафармаце);
  • абсталяваныя месцы адпачынку, домікі наглядчыка і міні-гасцініца.

Augustow Canal

The cruiser Neman navigates Augustow Canal

Цеплаход "Нёман" адпраўляецца ад прычала каля шлюза Дамброўка. Зручней выбраць падарожжа з экскурсійнай групай: тураператары загадзя браніруюць судна, выбіраюць маршрут з магчымасцю паназіраць за шлюзаваннем. У выхадныя дні для жадаючых праводзяцца прагулкі па раскладзе (працягласць - каля гадзіны). На канале і яго прытоках распрацавана больш за 10 водных маршрутаў. Адзін з самых працяглых - транспамежны водна-веласіпедны маршрут "Аўгустоўскі канал - Белавежская пушча" (272, 4 км). У 2014 годзе пасля рэканструкцыі апошняга шлюза на польскім баку адкрыўся водны маршрут для маторных яхт Аўгустаў - Гродна - Друскінінкай.

A draw bridge of Augustow Canal

The wharf near the sluice Dombrovka

План развіцця парку "Аўгустоўскі канал" прадугледжвае шмат цікавых праектаў. У бліжэйшы час у распараджэнні турыстаў будуць прычалы для малых судоў, утульныя зоны адпачынку і навігацыйная GPS-карта. А для паспяховага праходжання па фарватэры ўжо цяпер можна скарыстацца паслугамі лоцмана. У наваколлі канала будуюцца турыстычны комплекс "Рынкоўцы" (кемпінгавыя месцы і стаянкі, кафэ, сцэна і пляцоўкі для забаў) і спартыўна-рэкрэацыйны комплекс "Пясчана" (гатэль, зона адпачынку, стралковы комплекс). Акрамя таго, на берагах суднаходнай артэрыі з'явяцца спецыяльныя зоны для адпачынку і купання ў летні сезон.

Hydraulic engineering installations of the sluice Dombrovka

Tourists from Poland travel along Augustow Canal by yacht

Чытаць таксама


Белавежская пушча

У запаведных лясах гэтага парку расце 900 відаў раслін і насяляе пушчу 250 відаў жывёл і птушак, у тым ліку рэдкія віды.

Камянецкая вежа

У горадзе Камянец Брэсцкай вобласці знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой паловы XIII стагоддзя - Камянецкая вежа (Камянецкі стоўп).

Палацы, куды можна трапіць бясплатна

На першым месцы ў спісе бясплатных для наведвання помнікаў гісторыі і архітэктуры - замкі Беларусі. Замкі ўражваюць цікаўных спалучэннем разнастайных архітэктурных і канструктарскіх элементаў, дэталяў, якія належаць розным эпохам і стылях, дзякуючы чаму маюць вялікую цікавасць не толькі для тых, хто захапляецца гісторыяй і культурай, але абсалютна для кожнага.

Водгукі