Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

Мемарыял "Хатынь" - даніна памяці каля 3 млн. беларусаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ён размешчаны ў 54 км на паўночным ўсходзе ад Мінска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Да фатальнага дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка ў 6 кіламетрах ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. З ахопленага полымем будынка жывым удалося вырвацца толькі аднаму 56-гадоваму Іосіфу Камінскаму. Ён паспрабаваў вынесці і свайго параненага сына, але не змог яго выратаваць.

Картинки по запросу Мемориал

Картинки по запросу Мемориал

Гісторыя Хатыні не ўнікальная. Падчас Другой сусветнай вайны былі спалены жыўцом жыхары 628 беларускіх вёсак. 186 з іх так і не былі адноўлены. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа. У 1969 годзе ў памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыял. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" - трагічны напамін пра жахі вайны. Гэта адно з найбольш шаноўных месцаў у Беларусі. Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі. У цэнтры комплексу размешчана 6-мятровая бронзавая скульптура "Няскораны". Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках, створаны ў памяць Іосіфу Камінскаму і яго сыну. Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач - брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых да жывых. На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў - помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Званы гучаць кожную гадзіну. На кожным абеліску - дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.

Картинки по запросу Мемориал

Картинки по запросу Мемориал

За дамамі-помнікамі - Могілкі вёсак. Сюды з 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй і створаны сімвалічныя могілкі. Побач з Могілкамі вёсак - Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі 66 буйнейшых лагераў смерці і месцаў масавай гібелі людзей.

Картинки по запросу Мемориал

Картинки по запросу Мемориал

Завяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай - Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны. У апошнія гады тут адкрыліся невялікі музей і фотавыстава.

Картинки по запросу Мемориал

Картинки по запросу Мемориал

Чытаць таксама


Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае сістэму бібліятэк краіны, з'яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Больш за 90 гадоў яна збірае дакументальную спадчыну беларускага народа.

Плошчы Перамогі ў Мінску

Плошча Перамогі ў Мінску - памятнае месца ў гонар подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах

Цудоўны касцёл у неагатычным стылі, які можа ўпрыгожыць любую еўрапейскую сталіцу, быў пабудаваны ў мястэчку Гервяты ў 1899-1903 гг. на сродкі князя Альшэўскага.

Водгукі