Сталі вядомыя самыя папулярныя музеі і тэатры Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт назваў самыя папулярныя музеі і тэатры Беларусі ў 2016 годзе.

Самым папулярным музеем ў 2016 годзе стаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У мінулым годзе ён пераадолеў адзнаку ў 559 тыс. наведванняў. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" наведалі за той жа перыяд 423,3 тыс. разоў, а Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - 412,4 тыс. Яны занялі ў рэйтынгу другое і трэцяе месцы адпаведна.

Картинки по запросу музей вов

Што тычыцца тэатраў, то, па дадзеных Белстата, самым папулярным у мінулым годзе зноў стаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, яго наведалі 239,7 тыс. разоў. На другім месцы рэйтынгу размясціўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, на рахунку якога 137,6 тыс. наведванняў. Тройку лідэраў замыкае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага з 83 тыс. наведванняў.

Картинки по запросу большой театр оперы и балета республики беларусь

Чытаць таксама


Грамадзяне 80 краін змогуць наведаць Беларусь без візы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" 9 студзеня.

Віза ў Беларусь стала танней

У 2017 годзе кошт беларускай візы памяншаецца.

Купальскі фэст "Свята сонца"

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле - адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

Водгукі