Нацыянальны алімпійскі камітэт прыме ўдзел ва Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!»

13 сакавіка 2017 года ў межах Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праходзіць ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым юнакам і дзяўчатам.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пуцёўку ў дарослае жыццё - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - юныя спартсмены атрымаюць з рук першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максіма Рыжанкова. Такая акцыя праводзіцца ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь упершыню.

Чытаць таксама


Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» - самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Фестываль праводзіцца штогод у лістападзе.

Опэн-эйр фестываль нямога кіно і музыкі "Кінемо"

Оpen-air-фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "Кінемо" арганізаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Масленіца ў "Дудутках"

Абрадавы бок Масленіцы з'яўляецца вельмі складаным, ён спалучае ў сабе элементы як славянскай міфалогіі, так і народнага хрысціянства. Уключаюцца сюды і абрады, якія адносяцца да культу продкаў, і да Рубежнага часу - пачатку новага цыклу, і да стымуляцыі ўрадлівасці.

Водгукі