«Гэта мне па кішэні». Як добра адпачыць у Беларусі і не выдаткаваць шмат грошай.

Для таго каб падарожнічаць па Беларусі, не трэба мець «тоўсты» гаманец. Вось некалькі парад, як атрымаць ад адпачынку максімум задавальнення, выдаткаваўшы пры гэтым мінімум сродкаў:

Даступнае жыллё.

У Беларусі, асабліва ў сталіцы, нескладана знайсці прымальнае па кошце жыллё. У хостэлах за ноч у агульным пакоі з некалькімі спальнымі месцамі вам давядзецца аддаць ад $ 15, пакой гатэльнага тыпу з агульным ванным пакоем абыйдзецца даражэй - ад $ 18.

Картинки по запросу хостел минск

Харчаванне.

Самы выгадны варыянт - гэта купляць ежу ў супермаркетах. У некаторых з іх ёсць аддзелы кулінарыі, дзе прадаюць ужо прыгатаваную ежу па цалкам прымальных коштах. Але нават тым, хто аддае перавагу кафэ і рэстаранам, не варта моцна турбавацца аб сваіх фінансах. Сярэдні кошт рахунку ў некаторых кафэ, бістро і рэстаранах хуткага харчавання не перавышае $ 10.

Картинки по запросу тележка с продуктами

Транспарт.

Грамадскі транспарт у Мінску адносна танны (на $ 1 можна набыць квіткі на 3 паездкі ў адзін бок), у іншых гарадах Беларусі кошты на транспарт яшчэ ніжэй. Калі вам трэба дабрацца з аднаго населенага пункта Беларусі ў іншы, лепш па магчымасці скарыстацца чыгуначным транспартам. Сетка чыгунак ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю краіны, а кошты на паездкі гэтым відам транспарту не стукнуць па вашым бюджэце.

Картинки по запросу минское метро

Бясплатны ўваход.

Наведаць музеі, галерэі і іншыя славутасці ў Беларусі можна зусім танна. Напрыклад, некаторыя музеі прапануюць квіткі коштам усяго $ 1,3. Часам жа ўваход і зусім бясплатны, галоўнае, выбраць правільны час. Вось падказка:

  • Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску - бясплатны ўваход кожны 2-й аўторак месяца;
  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (недалёка ад Мінска) - бясплатны ўваход кожную 2-ю сераду месяца;
  • Нясвіжскі замак - бясплатны ўваход кожны 1-й панядзелак месяца;
  • Мірскі замак - бясплатны ўваход у апошні панядзелак кожнага месяца;
  • Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку - бясплатны ўваход у апошні чацвер кожнага месяца.

Акрамя таго, палюбавацца некаторымі турыстычнымі аб'ектамі можна бясплатна ў любы час. Наведайце Крэўскі і Навагрудскі замкі, замак у Гальшанах ці Ружанскі палац. У касцёл у Гервятах, Фарны касцёл у Гродне і Нясвіжы і іншыя выдатныя помнікі архітэктуры рэлігійнай скіраванасці таксама можна трапіць цалкам бясплатна. Як, зрэшты, і ў шматлікія мастацкія галерэі Мінска.

Картинки по запросу музеи минск

Ідэі для бюджэтнага адпачынку.

Звярніце ўвагу, як можна добра правесці час, не выдаткаваўшы шмат сродкаў:

  • адправіцца ў адзін з гарадскіх паркаў на пікнік;
  • пайсці ў паход і палюбавацца беларускімі краявідамі;
  • прагуляцца па горадзе;
  • наведаць беларускія цэрквы і касцёлы;
  • аддацца роздуму пра мастацтва ў мастацкіх галерэях.

Адпачынак у Беларусі стане дарагім успамінам для вас, але не для вашага гаманца! Удалага адпачынку!

Картинки по запросу парк горького колесо

Чытаць таксама


Лепшыя ідэі для адпачынку

Усё роўна, калі і з кім вы вырашыце адправіцца ў падарожжа па Беларусі, тут вас чакае мноства выдатных забаў.

Беларуская кухня: наш гід па свеце ежы

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў для арыстакратаў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы падрыхтоўкі.

Знак якасці: самыя вядомыя беларускія брэнды

Імідж краіны фарміруюць не толькі людзі, не толькі гарады, але і брэнды. Беларусь можа ганарыцца гэтымі брэндамі.

Водгукі