Камянецкая вежа

На ўзгорку ля некалі паўнаводнай ракі Лясной узвышаецца велічны будынак, падобны да вялізнай шахматнай ладдзі. Паводле летапісаў, Камянецкая вежа ўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загадзе галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча, дойлід Алекса знайшоў месца, дзе неўзабаве з'явіліся горад і Вежа з драўляным замкам. Камянецкая вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў XII-XIII стагоддзях у Заходняй Еўропе. Пяціяруснае круглае збудаванне (вышыня каля 30 м, таўшчыня сцен 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,6 м) стаіць на каменным падмурку вышынёй каля 2,3 м і дыяметрам 16 м. Вежа складзена з цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў.

A model of ancient Kamenets

Kamenets Tower

Вежа ў Камянцы была абарончай і мае мала элементаў архітэктурна-дэкаратыўнай пластыкі: вузкія байніцы, 4 плоскія нішы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Верхнюю пляцоўку акружаюць 14 прамавугольных зубцоў з адтулінамі для агляду, па перыметры асаблівым чынам выкладзена дэкаратыўная паласа. Падобныя вежы ў Сярэднія стагоддзі існавалі ў многіх гарадах Беларусі: Брэсце, Гродна, Мсціславе, Мядзелі, Навагрудку, Полацку, Радашковічах, Тураве, Шклове, але да нашых дзён захавалася толькі Камянецкая. У гэтым яе ўнікальнасць. У XIV-XVII стагоддзях вежа вытрымлівала набегі крыжакоў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў, у яе сцен змагаліся арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы.

A model of the Kamenets Tower as part of the exposition of the museum

A hall at the Kamenets Tower museum dedicated to the armor of the late 13th – early 16th centuries

Да XIX стагоддзя Камянецкая вежа страціла абарончае значэнне, была закінута. У 1822 годзе яе спрабавалі разабраць на цэглу, але за стагоддзі мур ператварыўся ў сапраўдны камень. Рэшткі землянога вала і драўлянага замка зніклі ў 1903 годзе пры правядзенні рэстаўрацыйных работ. Па праекце архітэктара Суслава вакол вежы знялі пласт зямлі, і першы ярус, які раней лічылі склепам, зноў апынуўся на паверхні. Вакол вежы насыпалі і абклалі камянём кальцавы вал. У такім выглядзе помнік захаваўся да нашых дзён. У пачатку 1950-х гадоў вежу ўпершыню пабялілі, а падлогу выбрукавалі камянём. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1968-1973 і 1996-2003 гадах.

The medieval festival near the Kamenets Tower

Founder of the town of Kamenets Prince Vladimir Vasilkovich

З Камянецкай вежай звязана шмат легенд, праўдападобных і фантастычных. Напрыклад, што каменны слуп - помнік невядомаму велікану, які будаваў вежу. У наш час Камянецкая вежа - помнік гісторыі і культуры - знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Тут размешчаны музей "Камянецкая вежа". На верхняй пляцоўцы праводзяцца аглядныя экскурсіі "Архітэктурныя помнікі Камянца". Наведванне вежы ўключана ў розныя экскурсійныя праграмы. Камянецкая вежа прадстаўлена ў папярэднім спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

The town of Kamenets

Picture depicting the construction of the Kamenets Tower

Чытаць таксама


Палацы, куды можна трапіць бясплатна

На першым месцы ў спісе бясплатных для наведвання помнікаў гісторыі і архітэктуры - замкі Беларусі. Замкі ўражваюць цікаўных спалучэннем разнастайных архітэктурных і канструктарскіх элементаў, дэталяў, якія належаць розным эпохам і стылях, дзякуючы чаму маюць вялікую цікавасць не толькі для тых, хто захапляецца гісторыяй і культурай, але абсалютна для кожнага.

Сусветная спадчына ЮНЕСКА: скарбы Беларусі

Спадчына - наша багацце з мінулага, то, з чым мы жывем сёння, і тое, што мы перадаем будучым пакаленням. Наша культурная і прыродная спадчына з'яўляюцца незаменнымі крыніцамі жыцця і натхнення.

Траецкае прадмесце ў Мінску

Траецкае прадмесце - маляўнічы старадаўні квартал на беразе ракі Свіслач у цэнтры Мінска. Яго ўтульныя вулачкі і выфарбаваныя ў далікатныя тоны дома з чарапічнымі дахамі сталі своеасаблівым сімвалам Мінска, адбітым на сувенірах і ласунках.

Водгукі