Freaky Summer Party

Адрас: Minsk, Dreamland Park
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут
Дата: 11/09/2026 - 11/09/2026

Адукацыйны спот Edutainment зноў збярэ неабыякавых гараджан. Як і ў мінулыя гады будзем шукаць адказы на пытанне, як зрабіць Мінск лепш. На прыкладзе нашых гасцей пакажам, што кожны можа зрабіцьі свой унёсак у стварэнне горада-мары.

Праект Kidsters - дзіцячая частка арт-пікніка FSP. Прастора рэалізавана такім чынам, каб нават самы маленькі наведвальнік знайшоў сабе занятак: зоны творчасці і адпачынку, тэатральныя пастаноўкі, навуковыя шоў і кулінарныя майстар-класы.

Solar Energy Stage - унікальная сцэна на сонечных батарэях падорыць усім магутны і чысты ва ўсіх сэнсах гук. Жывыя выступы артыстаў пройдуць цалкам без шкоды прыродзе. Geek spot ад IT-распрацоўніка NEKLO. Вас чакае адразу некалькі чэмпіянатаў у Fifa, Mortal Combat & Dance Battle.

Спампуй прыкладанне FSP! Мы распрацавалі ўнікальны забаўляльны квэст сумесна з Альфа-банкам. Праходзьце яго з сябрамі і выйгравайце падушкі для арт-пікніка! Бонусная фота-зона American Tourister & Airbaltic: уяві, якім крутым будзе твой адпачынак і запосці фатаграфію "на валізках" на выспе - выйграй неверагодныя прызы для падарожжаў! Chill-out зона з кропкамі падзарадкі для вашых гаджэтаў, шэзлонгамі і сэтамі ад DJ Pristrom. Арт-прастора #Relaxby для тых, хто закаханы ў неба і прыгожыя фатаграфіі.

 

Чытаць таксама


Міжнародны злёт караванераў

Міжнародны злёт караванераў пройдзе ў Мінску з 28 красавіка па 1 траўня. Пляцоўкай для гэтага мерапрыемства выбрана тэрыторыя аэрапорта Мінск-1.

Музычныя вечары ў Мірскім замку

Атмасфера знакамітага архітэктурнага збудавання Беларусі ў спалучэнні з музычным напаўненнем вечароў - вось, што робіць падзею папулярнай у жыхароў Беларусі і замежных гасцей.

Масленіца ў "Дудутках"

Абрадавы бок Масленіцы з'яўляецца вельмі складаным, ён спалучае ў сабе элементы як славянскай міфалогіі, так і народнага хрысціянства. Уключаюцца сюды і абрады, якія адносяцца да культу продкаў, і да Рубежнага часу - пачатку новага цыклу, і да стымуляцыі ўрадлівасці.

Водгукі