Купальскі фэст "Свята сонца"

Адрас: Dudutki
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут
Дата: 21/07/2026 - 21/07/2026

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі свецяцца асаблівым прывідным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку "гуляе".

Картинки по запросу купалье дудутки

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая, па павер'ях, зацвітае на імгненне раз на год. Яна давала звышнатуральную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету, але займець яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" - адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Картинки по запросу купалье дудутки

Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусіна берагах рэк і азёр святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

Картинки по запросу купалье дудутки

Чытаць таксама


Опэн-эйр фестываль нямога кіно і музыкі "Кінемо"

Оpen-air-фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "Кінемо" арганізаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

Пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча!

Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску

Першы міжнародны фестываль мастацтваў Цырка пройдзе ў Мінску 21-24 верасня.

Водгукі