Турыстычныя славутасці: Tripadvisor ведае, што Вы ацэніце ў Беларусі

Наступленне новага года прыносіць думкі аб вялікіх паездках. Цяпер стала значна лягчэй вызначыцца з месцам адпачынку - Vouchercloud склаў інфаграфіку, якая паказвае не толькі самую любімую славутасць, але і від турызму, якім славіцца краіна (гісторыя, прырода, рэлігія, вывучэнне).

Інфаграфіка зроблена з дапамогай дадзеных рэсурсу TripAdvisor. І ў ёй выбраны не самыя відавочныя славутасці. Напрыклад, у Брытанію едуць зусім не для таго, каб убачыць Біг Бэн, а ў Harry Potter's Studio Tour. У Францыі турыстам больш за ўсё падабаецца Musee d'Orsay, а не Эйфелева вежа. Што да Беларусі, то ў рэспубліцы самым прывабным месцам для турыстаў лічыцца Брэсцкая крэпасць-герой - помнік мужнасці нашага народа.

Чытаць таксама


Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў

Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў пройдзе ў Мінскім Палацы дзяцей і юнацтва. Конкурсная праграма будзе доўжыцца два дні. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 28 красавіка, цырымонія ўзнагароджання - 29 красавіка.

Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка, паведаміў журналістам старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч.

Свет дзяцінства

На выставе можна знайсці цацкі і гульні, школьныя прыналежнасці, кнігі, навучальныя дапаможнікі і перыядычныя выданні для дзяцей і падлеткаў, сучасныя адукацыйныя сістэмы.

Водгукі