Паводзіны ў надзвычайнай сітуацыі

Здароўе

Калі вы плануеце наведаць Беларусь, няма неабходнасці праходзіць вакцынацыю супраць якіх-небудзь спецыфічных захворванняў. Каб пазбегнуць заражэння рознымі захворваннямі, падчас падарожжа ў Беларусь варта прымаць тыя ж меры засцярогі, што і пры наведванні любых іншых краін. Калі ж вы плануеце адпачынак на прыродзе, то варта прыняць пэўныя меры засцярогі, для таго каб не заразіцца клешчавым энцэфалітам, асноўным разношчыкам якога з'яўляюцца крывасмактальныя кляшчы:

  • пры наведванні лесу і іншых прастор з багатай расліннасцю апранайце адзенне, якое добра закрывае ваша цела;
  • ужывайце сродкі ад насякомых, якія змяшчаюць дыэцілталуамід, для адкрытых частак цела;
  • рэгулярна правярайце сябе на наяўнасць кляшчоў;
  • не ўжывайце ў ежу непастэрызаванае малако і малочныя прадукты з такога малака.

Картинки по запросу скорая помощь минск

Калі вы захварэлі падчас падарожжа:

  • звярніцеся ў аптэку (у Беларусі ўсе медыцынскія прэпараты прадаюцца выключна ў аптэках, у адрозненне ад некаторых краін, дзе некаторыя лекі можна набыць у крамах);
  • звярніцеся ў прыватны медыцынскі цэнтр (там можна атрымаць кансультацыю спецыяліста на платнай аснове);
  • патэлефануеце 103 (у сур'ёзных выпадках, калі вам неабходная хуткая медыцынская дапамога).

Міліцыя

Узровень злачыннасці ў Беларусі адносна невысокі, тым не менш, калі вы сталі ахвярай злачынца, тэлефануйце 102.

Картинки по запросу пожарные беларусь

Пажарная каманда

У выпадку пажару тэлефануйце 101.

 

Чытаць таксама


Кіраванне аўтамабілем у Беларусі

Усё, што трэба ведаць аўтамабілісту ў Беларусі, уключаючы інфармацыю аб правілах дарожнага руху, страхаванні і пракаце аўтамабіляў.

Беларуская віза

Калі вы плануеце наведаць Беларусь, звярніце асаблівую ўвагу на інфармацыю аб візавых пытаннях.

Галоўнае - бяспека

Падарожжа па Беларусі можна лічыць цалкам бяспечным. Беларускі народ талерантны ў дачыненні да расавых, этнічных і рэлігійных адрозненняў, а таксама краіну адрознівае вельмі нізкі ўзровень злачыннасці.

Водгукі