Падарожжа для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Прыехаўшы ў Беларусь, людзям з абмежаванымі магчымасцямі прыйдзецца сутыкнуцца з пэўнымі праблемамі. Асабліва востра гэтая сітуацыя адчуваецца ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці.

Тым не менш, інфраструктура для людзей, якія не могуць свабодна перасоўвацца, пастаянна паляпшаецца. Ужо цяпер некаторыя беларускія музеі, кінатэатры, тэатры, кафэ, рэстараны і атэлі абсталяваны адмысловымі пад'ёмнікамі і пандусамі. Пра тое, ці могуць вам прапанаваць адпаведныя паслугі ў атэлі, дзе вы збіраецеся спыніцца, лепш непасрэдна ўдакладніць у самым атэлі загадзя.

Картинки по запросу отель минск

У людзей з абмежаванымі магчымасцямі не ўзнікне праблем пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі, Цырка і Тэатра оперы і балета ў Мінску. Новыя станцыі метро ў беларускай сталіцы таксама абсталяваны ўсім неабходным для перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не складзе працы дабрацца да некаторых беларускіх гарадоў на цягніках Рэгіянальных ліній. Што ж тычыцца Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2, то ён таксама мае неабходнае абсталяванне, з дапамогай якога чалавек на інвалідным вазку можа падняцца на борт самалёта і сысці з яго, а таксама перасоўвацца па будынку аэравакзала. Для паездак у буйных гарадах краіны можна выкарыстаць спецыяльнае таксі.

Похожее изображение

Гатовы прадаставіць свае паслугі і некаторыя спецыялізаваныя турагенцтвы. Спецыялізаваныя кампаніі могуць дапамагчы ў выбары турыстычнага маршруту людзям, якім складана самастойна перасоўвацца. Праграмы аздараўлення людзям з хваробамі апорна-рухальнага апарата прапануюць і некаторыя беларускія санаторыі: «Прыдняпроўскі», «Лясныя азёры», «Юнацтва», «Прыазёрны».

У Беларусі трэба зрабіць яшчэ вельмі многае, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі бесперашкодна падарожнічаць па краіне і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Але ўжо цяпер з радасцю можна адзначыць той факт, што прагрэс у гэтай справе, несумненна, ёсць.

Чытаць таксама


Галоўнае - бяспека

Падарожжа па Беларусі можна лічыць цалкам бяспечным. Беларускі народ талерантны ў дачыненні да расавых, этнічных і рэлігійных адрозненняў, а таксама краіну адрознівае вельмі нізкі ўзровень злачыннасці.

Грошы і абменны курс

Усё пра грошы ў Беларусі - беларускі рубель, банкаматы, абменныя пункты, вяртанне ПДВ і многае іншае.

Беларусь у пытаннях і адказах

Усё, што вы хацелі ведаць пра Беларусь.

Водгукі