Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 1

... З гісторыі

Тадэвуш Касцюшка

Гэта палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 г., Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, нарадзіўся ў 1746 годзе на беларускай тэрыторыі. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. У яго гонар названа гара ў Аўстраліі.

Францыск Скарына

Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г. Полацку каля 1490 г.. Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа ўніверсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара "лекарскіх навук" у Падуанскім універсітэце. Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжыца» і «Апостал». Кнігі Скарыны значна паўплывалі на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) - выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

… з навукі

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА. Імем Дамейкі названа малая планета.

Мікалай Судзілоўскі (Нікалас Русэль)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, лекар-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх выспаў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. C 1892 году жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць з шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерніі, а ў 18 гадоў ўступіла ў фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Жарэс Алфёраў

Беларускі фізік і навуковец, які вядомы значным унёскам у стварэнне сучаснай фізікі гетэраструктур і электронікі. Ён вынаходнік гетэратранзістара і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2000 г.). Ён з веданнем справы пісаў: "Многія навукоўцы зрабілі свой унёсак у гэты выдатны прагрэс, які не толькі вызначае ў значнай меры будучыя перспектывы фізікі цвёрдага цела, але ў пэўным сэнсе ўплывае на будучыню чалавечага грамадства".

Максіміліан Рыло

Беларусь можа ганарыцца гэтым чалавекам, які быў піянерам і першым даследчыкам руін старажытнага Вавілона. У 1836 г. Максіміліян адправіўся ў Ліван, а затым у Месапатамію на археалагічныя раскопкі. Ён стаў першым даследчыкам руін старажытнага Вавілона, таму што сістэматычныя археалагічныя раскопкі там пачаліся толькі ў канцы XIX стагоддзя.

Сайман Сміт Кузнец

Беларусь можа ганарыцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1971 года "за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу развіцця ў цэлым». Сайман Сміт Кузнец нарадзіўся ў Пінску (цяпер Брэсцкая вобласць, Беларусь) у 1901 годзе. Ён быў піянерам ў галіне навукі, якая адкрывае ролю «чалавечага фактару» у развіцці эканомікі. Кузнец выкарыстаў у сваіх даследаваннях розныя эмпірычныя матэрыялы, якія ахопліваюць працяглыя гістарычныя перыяды. Вучоны таксама правёў параўнальны гістарычны аналіз эканамічнага развіцця краін. У сваіх працах ён выказаў ідэю аб узаемадзеянні навукі, тэхнікі і інстытуцыйных зрухаў, і іх уплыў на ход і вынікі эканамічнага росту.

Барыс Кіт

Барыс Кіт з'яўляецца беларускім матэматыкам, фізікам, хімікам і распрацоўшчыкам касмічнага паліва. Кіт стаў першым вучоным у гісторыі фундаментальных даследаванняў паліва, якое затым было выкарыстана ў якасці асноўнага ракетнага паліва. Вынікі яго даследаванняў дазволілі ажыццявіць першы пілатуемы палёт на Месяц і зрабілі магчымым далейшае засваенне касмічнай прасторы. "Капсула часу" з імем Кіта была замуравана ў сцяне Капітолія ў Вашынгтоне. Кіт заўсёды заставаўся свядомым беларусам: "Усё, што я зрабіў у маім жыцці, я зрабіў для маёй радзімы і сваёй славы".

Станіслаў Галакціёнаў

Станіслаў Галакціёнаў вывучаў малекулярную біялогію, працаваў з першым кампутарам, які рыхтаваў праграму па біялогіі, звязанай з вызначэннем структуры малекул, калі тэма была зусім новай і вельмі актуальнай. Ён стаў адным з заснавальнікаў дысцыпліны, якая цяпер называецца малекулярным мадэляваннем. Прызнанне Галакціёнава стала міжнародным. Яго працы ў галіне біялогіі былі пераведзены на еўрапейскія мовы.

 

… з космасу!

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак - беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе - 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Чытаць таксама


Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 5

Апошняя частка спісу вядомых беларусаў. Тут вы знойдзеце бізнесменаў, палітыкаў і спартсменаў, якія не толькі сталі гонарам беларусаў, але і сусветнай спадчынай.

Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 4

Нашы мастакі вядомыя ва ўсім свеце. Работы многіх з іх знаходзяцца ў калекцыях прэстыжных музеяў у Злучаных Штатах, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Аляксандр Саладуха: «Я шалёна люблю сваю справу!»

Дамаўляцца аб інтэрв'ю з гэтым бадай што самым эпатажным беларускім артыстам — адно задавальненне. Аляксандр Саладуха заўсёды рады паразмаўляць пра тое, што любіць — пра музыку, любімыя песні і самыя прыемныя падарункі.

Водгукі