20 цікавых фактаў пра Беларусь

1. Праз тэрыторыю Беларусі працякаюць 20800 рэк. Рэк, даўжыня якіх больш за 500 км, усяго дзевяць: Бярэзіна, якая працякае цалкам па тэрыторыі Беларусі;. Нёман і Вілія, якія бяруць свой пачатак на тэрыторыі Беларусі; Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Прыпяць, Гарынь і Заходні Буг з'яўляюцца транзітнымі.

2. 345 метраў над узроўнем мора - гэта самы высокі пункт Беларусі, гара Дзяржынская. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша ў 30 кіламетрах на захад ад Мінска, непадалёк ад Дзяржынска, у вёсцы Скірмантава. Раней называлася "Святая гара", а ў 1958 годзе назва была змененая на сучасную.

Картинки по запросу гора дзержинская

3. Беларусь - самая вялікая еўрапейская краіна, у якой няма выхаду да мора. Бліжэйшае марское ўзбярэжжа знаходзіцца на адлегласці 200 км.

Картинки по запросу map of the eastern europe

4. У межах нашай дзяржавы маглі б змясціцца некалькі еўрапейскіх краін: напрыклад, тэрыторыі Грэцыі, Бельгіі і Швейцарыі.

Картинки по запросу map of the europe

5. Беларусь называюць "лёгкімі Еўропы", бо 36% тэрыторыі нашай дзяржавы займаюць лясы. Менавіта таму ў нас неверагодна лёгка дыхаць, а паветра нават у гарадах вельмі свежае ў параўнанні з іншымі краінамі.

6. Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.

Картинки по запросу болота беларуси

7. 77% жыхароў Беларусі - гараджане, а значыць, ўсяго толькі 23% жывуць у сельскай мясцовасці. З-за гэтага вандроўнікі могуць не сустрэць нікога на сваім шляху, перасякаючы прасёлкавыя дарогі.

Картинки по запросу знак въезда в город

8. У Беларусі ёсць шмат радовішчаў карысных выкапняў. Самае вялікае з іх - радовішча калійнай солі пад Салігорскам. Гэта самае вялікае ў Еўропе і адно з найбольшых у свеце радовішчаў калійнай солі.

Картинки по запросу солигорск шахты

9. За сваю гісторыю Беларусь змяніла шмат назваў. Напрыклад, мы былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Літва). Яго насельніцтва называлася літвінамі, і размаўлялі яны на старабеларускай мове (якая некалькі стагоддзяў быў дзяржаўнай мовай).

Картинки по запросу вкл флаг

10. Каляды ў нашай краіне святкуюць двойчы: 25 снежня - каталікі, 7 студзеня - праваслаўныя. Гэта афіцыйныя выхадныя дні ў Беларусі.

11. Беларусь - адзіная краіна былога СССР, якая выкарыстоўвае савецкую сімволіку да гэтага часу (з мінімальнымі зменамі).

12. Продкамі-беларусамі могуць пахваліцца многія знакамітасці. Напрыклад, Ліза Кудроў, Скарлет Ёхансан, Харысан Форд, Майкл Дуглас і Льюіс Мэер.

Картинки по запросу скарлетт йоханссон лиза кудроу

13. Вядомы мастак Марк Шагал - таксама беларус! Многія свае карціны ён прысвяціў роднаму гораду Віцебску, які вельмі моцна любіў.

Картинки по запросу марк шагал над городом

14. Дзякуючы беларусу Барысу Кіту, які працаваў над стварэннем ракетнагна паліва, была здзейснены місія APOLLO - першае падарожжа чалавека на Месяц.

Картинки по запросу борис кит аполлон

15. World of Tanks - вядомая гульня, створаная беларускай кампаніяй Wargaming. У беларускай авіякампаніі "Белавія" ёсць самалёт з сімволікай Wargaming. Прыкладанне Viber таксама створана ў Беларусі - гэта вядомы мессенджер, які дазваляе камунікаваць без выкарыстання сотавай сувязі, але з дапамогай інтэрнэту.

Картинки по запросу belavia world of tanks

16. У Беларусі прафесія праграміста з'яўляецца самай высокааплатнай, і ў нашай краіне вельмі шмат кампаній, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Картинки по запросу viber

17. Наша краіна можа пахваліцца вялікай колькасцю вядомых музыкаў: сярод іх і бітмэйкеры, якія ствараюць музыку для амерыканскіх артыстаў, пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" і вядомыя хіп-хоп артысты, а таксама класічныя музыканты.

Картинки по запросу fetty wap и Антон Мацулевич

18. Адна з лепшых тэнісістак свету Вікторыя Азаранка - таксама беларуска. У 2012 годзе яна была Першай ракеткай свету.

Картинки по запросу виктория азаренко

19. У 2014 годзе на "БелАЗе" выпусцілі самы вялікі самазвал у свеце. Яго вышыня - 8,7 метра, а грузападымальнасць - да 500 тон. Гэтага гіганта можна ўбачыць толькі ў кар'ерах.

Картинки по запросу белаз рекорд гиннеса

20. У ліпені 2016 года ўпершыню за найноўшую гісторыю беларускай дзяржавы ў нас з'явіліся манеты. Новыя беларускія рублі падобныя на еўра, і адна з гэтых прыгожых банкнот была намінаваная на "Банкноту года".

Картинки по запросу банкнота 100 рублей беларуси

Чытаць таксама


Ідэі для сямейнага адпачынку ў Беларусі

Падчас падарожжа па Беларусі Вам прадставіцца велізарная разнастайнасць магчымасцяў выдатна адпачыць з дзецьмі. Упэўненыя, маленькія вандроўнікі атрымаюць масу задавальнення, зрэшты, як і іх бацькі.

Дом, які трэба палюбіць

Беларусь - маленькая рэспубліка, пра існаванне якой многія нават не падазраюць. І як бы непрыемна для беларусаў гэта ні гучала, але часта нас нават не ідэнтыфікуюць як асобную дзяржаву.

10 нагод наведаць Беларусь

Беларусь славіцца сваім вялікім гістарычным мінулым і багатай культурнай спадчынай. Акрамя гэтага ёсць мноства падстаў пазнаёміцца з нашай краінай, але мы прапануем Вам асноўныя 10.

Водгукі