База адпачынку "Галактыка"

Тэлефоны: +375 29 311-84-26,
+375 44 595-55-24
Адрас: Мінская вобласць, вёска Ракаў
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

База адпачынку "Галактыка" - ідэальнае месца для правядзення семінараў, сустрэч дзелавых партнёраў (ёсць канферэнц-зала на 70 месцаў і банкетная зала). Дэмакратычны кошт і магчымасць замовіць банкетнае меню і (або) кава-паўзу - дадатковы плюс на карысць базы.

База адпачынку

База адпачынку

"Галактыка" падрыхтавана і да сямейнага адпачынку. Тут арганізавана пражыванне ў корпусе змяшчальнасцю да 80 чалавек (санвузлы, душавыя на паверсе), трохразовае харчаванне, трэнажорная зала, роварныя прагулкі, рыбалка, більярд, дыскатэка для дзяцей. Незабыўныя дні можна правесці ў "Галактыцы" перад Новым годам і Калядамі. У зімовым садзе вы сустрэнеце не толькі Дзеда Мароза і Снягурку, але і іншых казачных персанажаў. Дзяцей чакае спецыяльная навагодняя праграма.

База адпачынку

База адпачынку
Для сапраўдных знаўцаў актыўнага адпачынку і аматараў сакавітага шашлыка летам база "Галактыка" разбівае стацыянарны "Намётавы лагер" з новымі камфартабельнымі намётамі, у якіх ёсць вогнішчавыя зоны, мангал, альтанка, сталовая пад адкрытым небам і спартыўная пляцоўка на самым беразе, дзе рэчка пяшчотна апярэзвае луг. Турыстам тут прапаноўваюць наведаць "Турыстычную лазню" і паспытаць духмяную гарбату на травах з ляснымі ягадамі.

База адпачынку

Водгукі