Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Адрас: Vitebsk
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут
Дата: 07/07/2017 - 01/08/2026

18 снежня 1992 г. у Віцебску прайшоў першы фестываль мастацтваў. У яго вытокаў стаялі тры дзяржавы - Беларусь, Расія і Украіна. Мэтай краін-арганізатараў было пазнаёміць гасцей са спеўнай творчасцю славянскіх народаў. З 1995 года фестываль праводзіцца пад асабістым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З гэтага ж года "Славянскі базар" стаў называцца "Міжнародным фестывалем мастацтваў".

Картинки по запросу славянский базар

У 2000 годзе фестываль устанавіў рэкорд, сабраўшы на сцэне прадстаўнікоў абсалютна ўсіх славянскіх народаў, якія жывуць на зямлі. Фестываль двойчы прызнаваўся FIDOF "Лепшым фестывалем года" ў 2000 і 2004 гадах. У 2005 у Віцебску адбылася Асамблея гэтай міжнароднай федэрацыі, што стала прызнаннем высокага ўзроўню правядзення "Славянскага базару ў Віцебску".

Картинки по запросу славянский базар

У 2011 годзе прайшоў юбілейны XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". За 20 гадоў у горадзе Віцебску пабывалі больш за 55 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету. На галоўнай сцэне "Славянскага базару ў Віцебску" - у Летнім амфітэатры - адбыліся 316 канцэртаў, якія наведалі каля трох мільёнаў гледачоў. Галоўнай інтрыгай фестывалю на працягу ўсяго часу яго існавання з'яўляецца міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Таксама ў межах фестывалю праходзяць міжнародны дзіцячы музычны конкурс, кіна- і тэатральныя праграмы.

Картинки по запросу славянский базар

Фестываль немагчыма ўявіць без вернісажу пад адкрытым небам, дзе выстаўляюцца выдатныя працы сучасных мастакоў, без горада майстроў, у якім прадстаўлены народныя промыслы. На фестывалі традыцыйна праходзяць Дзень Саюзнай дзяржавы, гала-канцэрты майстроў культуры Беларусі, Расіі, Украіны, праграмы "Фестываль без межаў", "Тэатральныя сустрэчы", "Зорны час".

Картинки по запросу славянский базар

Чытаць таксама


Мінскі ларп-фэст

Мінскі ларп-фэст пройдзе ў Мінску 22 - 23 красавіка 2017 года. Мы прапануем усім, хто любіць гуляць у ролевыя гульні жывога дзеяння, а таксама пачаткоўцам, якія хацелі б паспрабаваць нешта новае або больш даведацца пра ларпы, правесці гэтыя два дні з намі, напоўніўшы іх новымі эмоцыямі, перажываннямі і сэнсамі.

Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў у Нясвіжы

Фестываль праходзіць у велічным замку беларускіх магнатаў, дзе ў XVIII стагоддзі з'явіўся айчынны прафесійны тэатр.

Міжнародны злёт караванераў

Міжнародны злёт караванераў пройдзе ў Мінску з 28 красавіка па 1 траўня. Пляцоўкай для гэтага мерапрыемства выбрана тэрыторыя аэрапорта Мінск-1.

Водгукі