VIVA BRASLAV

Адрас: Vitebsk district, Braslav
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут
Дата: 09/10/2026 - 09/10/2026

Моладзевы фестываль Viva Braslav збірае аматараў музыкі і актыўнага адпачынку. Фестываль праходзіць у самым маляўнічым месцы Беларусі - на Браслаўскіх азёрах, якія па праве лічацца пярлінай Беларусі, на гарадскім пляжы возера Дрывяты. Наведвальнікаў чакаюць канцэрты, майстар-класы, экскурсіі, выставы, кірмашы, сотні кілават святла і гуку, маляўнічыя феерверкі і спецэфекты. Можна таксама пагуляць у пляжны футбол і валейбол, паўдзельнічаць у жартоўных эстафетах, пракаціцца па турыстычных маршрутах на роварах або здзейсніць сплаў на байдарках.

Чытаць таксама


Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў у Нясвіжы

Фестываль праходзіць у велічным замку беларускіх магнатаў, дзе ў XVIII стагоддзі з'явіўся айчынны прафесійны тэатр.

Мінскі ларп-фэст

Мінскі ларп-фэст пройдзе ў Мінску 22 - 23 красавіка 2017 года. Мы прапануем усім, хто любіць гуляць у ролевыя гульні жывога дзеяння, а таксама пачаткоўцам, якія хацелі б паспрабаваць нешта новае або больш даведацца пра ларпы, правесці гэтыя два дні з намі, напоўніўшы іх новымі эмоцыямі, перажываннямі і сэнсамі.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітоўкай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Водгукі