Платныя дарогі ў Беларусі: інструкцыя па выкарыстанні

Асноўныя прамежкі платных дарог у Беларусі - траса М1 / E30 (Брэст - Мінск - мяжа з Расіяй), часткі трас М4 (Мінск - Магілёў), М5 (Мінск - Гомель), дарога з Мінска ў аэрапорт. Поўную мапу з платнымі дарогамі можна атрымаць на мяжы, у пунктах пропуску для аўтамабіляў. Платныя дарогі пазначаныя адпаведнымі інфармацыйнымі шчытамі.

Хто павінен плаціць?

1. Вадзіцелі легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў (да 3,5 тон), якія зарэгістраваныя па-за межамі Мытнага саюза (бясплатна праязджаюць грамадзяне Расіі, Казахстана, Арменіі і Кіргізіі). Вадзіцелі легкавых аўтамабіляў павінны плаціць € 0,04 за км.

2. Кіроўцы дамоў на колах, грузавікоў, цяжкіх джыпаў і аўтобусаў (больш за 3,5 тоны).

Як аплаціць дарогу:

1. Заключыць дагавор у пункце абслугоўвання «Белтолл» у Беларусі. Цяпер такіх пунктаў 44, часцей за ўсё яны на запраўках. Спатрэбяцца наступныя дакументы: пашпарт, пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля, дакумент, які пацвярджае экалагічны клас аўтамабіля. Ці можна зарэгістравацца праз сайт beltoll.by, але ў пункт абслугоўвання ўсё роўна прыйдзецца прыехаць.

2. Узяць бартавую прыладу. Для гэтага трэба пакінуць заклад (€ 20, аплата ў беларускіх рублях). Бартавая прылада ўсталёўваецца на лабавое шкло. Перад тым, як выехаць з краіны, трэба здаць прыладу і атрымаць заклад.

3. Папоўніць баланс.

4. Устанавiць прыладу на лабавое шкло.

Як папоўніць баланс?

Праверыць баланс і папоўніць свой рахунак можна толькі ў пунктах абслугоўвання. Прымаюць толькі рублі і карткі. Яшчэ адзін варыянт аплаты - паліўнымі картамі (Беларуснафта, Берліо, E100, Eurowag, euroShell, DKV Euro Service).

Чытаць таксама


Транспарт у Беларусі

У Беларусі добра развітыя транспартныя зносіны, і наша інфармацыя дапаможа вам выбраць найбольш зручны спосаб перамяшчэння як пры ўездзе, так і пры перамяшчэнні ўнутры краіны.

Галоўнае - бяспека

Падарожжа па Беларусі можна лічыць цалкам бяспечным. Беларускі народ талерантны ў дачыненні да расавых, этнічных і рэлігійных адрозненняў, а таксама краіну адрознівае вельмі нізкі ўзровень злачыннасці.

Кіраванне аўтамабілем у Беларусі

Усё, што трэба ведаць аўтамабілісту ў Беларусі, уключаючы інфармацыю аб правілах дарожнага руху, страхаванні і пракаце аўтамабіляў.

Водгукі