Як мы клічам вясну. Фатограф Альфрэд Мікус пра таямніцу старажытнага абраду "Гуканне вясны".

Адрас: Строчыцы, Беларусь
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Беларускі фатограф Альфрэд Мікус надае фатаграфаванню роднай краіны шмат часу і ўвагі. У багажы фатографа мноства пейзажных фота, але яго цікавіць і тэма чалавека, яго судотыку з традыцыямі. Таму Альфрэд Мікус часта фатаграфуе тое аўтэнтычнае, што яшчэ засталося ў Беларусі. Сёння ў фокусе - гісторыя і фатаграфіі "Гукання вясны" ў Строчыцах ад самаго фатографа.

"Гуканне вясны" - гэта веснавое свята, якое звязана з абуджэннем прыроды і прыходам вясны. У Беларусі яму надаецца асаблівая ўвага - гэта традыцыя ў нашай краіне паважаецца ўжо даўно і абрады, якія засталіся з даўніх часоў, праводзяцца дагэтуль. Абрадавае мерапрыемства "Гуканне вясны" праходзіла сёлета ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам. Вядома, гэта было не тое самае традыцыйнае "Гуканне", а мастацкая рэканструкцыя абраду на аснове этнаграфічных звестак. У гэтым годзе ў музеі паказалі, як вясну клічуць у Лельчыцах.

Спачатку ўсе жадаючыя маглі вырабіць сваімі рукамі сімвалы вясны-птушачак з розных матэрыялаў. А потым дзяўчаты плялі адзін вялікі вянок з барвінку - гэта асаблівасць абраду. Пасля гэтага дзяўчаты плялі сабе маленькія вянкі, ўпрыгожвалі іх перазімаваўшымі раслінамі, апраналі на галовы. Вялікі вянок ўрачыста і весела закідвалі на самотнае грушавае дрэва, а потым дакладна гэтак паступалі і са сваімі маленькімі вянкамі. І куды ж мы без песень і карагодаў: у агульным карагодзе усе выходзiлi на ўзгорак, запальвалі вясновае вогнішча, танцавалі вакол яго народныя танцы і спявалі народныя песні.

Чытаць таксама


Аляксандр Саладуха: «Я шалёна люблю сваю справу!»

Дамаўляцца аб інтэрв'ю з гэтым бадай што самым эпатажным беларускім артыстам — адно задавальненне. Аляксандр Саладуха заўсёды рады паразмаўляць пра тое, што любіць — пра музыку, любімыя песні і самыя прыемныя падарункі.

Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 3

Многія беларусы эмігравалі ў Амерыку і Еўропу. Іх дзеці сталі вядомымі мадэлямі і акцёрамі, некаторыя основавали кінастудыі. Давайце пазнаёмімся з гэтымі людзьмі.

Гонар нацыі: вядомыя беларусы - частка 2

Кожная краіна - гэта яе героі. Беларускія навукоўцы, касманаўты, пісьменнікі, спартоўцы, бізнесмены вядомыя цяпер ва ўсім свеце. Яны цалкам аддаюць сябе любімай справе, але ніколі не забывалі пра тое, хто яны.

Водгукі