Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Сёння музей-запаведнік ўключае ў сябе помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:

  • гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)
  • курганныя могільнікі X-XI стст.
  • гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)
  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (другая палова XVIII ст.)
  • палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Для наведвальнікаў адкрытыя:

  • музейна-выставачны комплекс
  • этнаграфічны комплекс "Млын" ("Каля касцёла")
  • музей-ДОТ
  • Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына - помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Дом завознікаў, свіран, кавальня. У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.

Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Картинки по запросу Историко-культурный музей-заповедник

Чытаць таксама


Дом-музей Ваньковіча

Амаль у цэнтры сучаснага Мінска захавалаўся сціплы асабняк. Эксперты лічаць, што гэта жамчужына архітэктуры пачатку XIX стагоддзя: як неаднаразова адзначалі даследавальнікі, гэты дом пабудаваны ў строгай адпаведнасці з канонамі класіцызму, у адпаведнасці з прапорцыямі «залатога сячэння».

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

У цэнтры Мінска знаходзіцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - адна з самых маладых на сённяшні дзень музейных структур Беларусі.

Водгукі