Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: Мінск, вуліца Маркса, 12
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў - Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі. Кожны год музейны збор павялічваецца прыблізна на 2-3 тыс. адзінак захоўвання. На сённяшні момант яно дасягнула лічбы ў 400 тыс. адзінак захоўвання. Музейныя прадметы размеркаваны па калекцыях, сярод якіх: археалагічная, этнаграфічная, нумізматычная, зброі, фарфору і шкла, старадрукаў і рукапісаў, плаката, каштоўных металаў і камянёў, скарбаў, дакументаў, выяўленчага мастацтва, нацыянальнага касцюма і іншыя.

Картинки по запросу исторический музей минск

Картинки по запросу исторический музей минск

Шэраг музейных прадметаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў з наданнем 1-й ці 2-й катэгорыі каштоўнасці: скарб манет рымскай чаканкі I - II стст. н.э., унікальны помнік тарэўтыкі першай трэці XV ст. - "Пояс Вітаўта", царскія вароты з іканастаса Георгіеўскай царквы Давыд-Гарадка XVIII ст., партрэт Іосіфа Празора работы невядомага мастака другой паловы XVIII ст.. Акрамя таго, у фондах музея знаходзяцца ўнікальныя калекцыі скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўнага фарфору з Італіі, Германіі, Расіі, слуцкіх паясоў, важных дакументаў, старадрукаваных кніг, гадзіннікаў, зброі, нацыянальнага касцюма, мэблі, жывапісу і іканапісу.

Картинки по запросу исторический музей минск

Картинки по запросу исторический музей минск

У 2010/2011 гг. была набыта унікальная калекцыя нацельных язычніцкіх амулетаў і праваслаўных крыжоў-энкалпіёны XIII - XVIII стст., кніга Казіміра Семяновіча "Высокае мастацтва артылерыі", карта Вялікага княства Літоўскага 1613 - 1630 гг., старадрукі з былой бібліятэкі Будслаўскага манастыра. У 2014 фонды музея папоўніліся кацеей XII ст. з выявай Хрыста, картай "Lithuania" з атласа першай паловы XVII ст. Г. Меркатара і Ё. Хондыуса, поясам слуцкага тыпу з Кракава. Многія з іх набыты пры фінансавай дапамозек партнёраў музея. Важным напрамкам дзейнасці музея з'яўляюцца выставачныя праекты. Многія з іх становяцца важнай культурнай падзеяй не толькі для Мінска, але і Беларусі наогул. Сярод міжнародных праектаў варта вылучыць выставы: "Палац вялікіх князёў літоўскіх і яго аднаўленне" (2012) са збору Нацыянальнага музея Літвы, "Каштоўныя ўзоры" (2012) са збору Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы, "Скарбы Украіны" (2013 года) з калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны, "Рэчы паміж жыццём і смерцю" (2014) з музея Арміі (Стакгольм).

Картинки по запросу исторический музей минск

Картинки по запросу исторический музей минск

Яркім сумесным праектам з'яўляецца выстава, рэалізаваная разам з Расійскім этнаграфічным музеем - "Белая Русь і яе суседзі" (2013 года). У доўгатэрміновым выставачным праекце Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь у Першай сусветнай вайне" (2014) прымаюць удзел адразу некалькі музеяў Беларусі і прыватных калекцыянераў. Запланавана яго экспанаванне ў найбуйнейшых гарадах краіны. Выстава "Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны, арыенталіст" (2014) пасля экспанавання ў Мінску наведала Санкт-Пецярбург, Парыж і Хакодатэ (Японія).

Картинки по запросу исторический музей минск

Картинки по запросу исторический музей минск

Картинки по запросу исторический музей минск

Чытаць таксама


Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

"Дудуткі" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі, размешчаны ў 40 км ад Мінска ў маляўнічым месцы ля ракі Пціч.

Беларускі дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Янка Купала (1882 - 1942) - класік беларускай літаратуры: паэт, драматург, перакладчык, аўтар каля 2000 твораў, перакладзеных на многія замежныя мовы.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансэн, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікамі дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Водгукі