Лошыцкі парк

У другой палове XVIII стагоддзя каралеўскі генерал-ад'ютант граф Станіслаў Прушынскі ператварыў струхлелую сядзібу ў велізарную рэзідэнцыю, дзе пабывала нямала выбітных асоб: кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, расійскі імператар Павел I, пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, кампазітар Станіслаў Манюшка ...

Картинки по запросу лошицкий парк минск

Яшчэ больш выдатнай Лошыцу зрабілі яе апошнія ўладальнікі - Яўстафій Любанскі і яго жонка Ядвіга. У маляўнічым парку высаджвалі ўсё новыя экзатычныя расліны, дом быў перабудаваны ў хупавы асабняк, дзе гаспадары ладзілі тэатральныя і паэтычныя вечары, народныя святы. У еўрапейскіх альбомах Лошыцкая сядзіба згадвалася як адна з самых прыгожых, але пасля трагічнай смерці каханай Яўстафій Любанскі закінуў справы і ў 1913 годзе пакінуў маёнтак.

Сёння Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс - адзін з самых прыгожых куткоў Мінска, дзе можна прагуляцца па старадаўніх алеях і наведаць рэзідэнцыю-музей. Пасля шматгадовай рэстаўрацыі тут адноўлены арыгінальныя інтэр'еры канца XIX стагоддзя і сабраны эксклюзіўныя прадметы побыту арыстакратаў.

Чытаць таксама


Аляксандраўскі сквер

Адно з самых рамантычных месцаў горада знаходзіцца побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.

Парк Перамогі

У парку на Камсамольскім возеры можна ўбачыць натуральны запаведнік Птушыны востраў, палюбавацца фантанамі з падсветкай, прагуляцца ўздоўж берага. Аматары актыўнага адпачынку могуць пракаціцца па веладарожцы, на лодцы або катамаране.

Парк Горкага

Самы папулярны парк у Мінску з атракцыёнамі і зацішнымі куткамі.

Водгукі