Камянецкая вежа

На ўзгорку ля некалі паўнаводнай ракі Лясной узвышаецца велічны будынак, падобны да вялізнай шахматнай ладдзі. Паводле летапісаў, Камянецкая вежа ўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загадзе галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча, дойлід Алекса знайшоў месца, дзе неўзабаве з'явіліся горад і Вежа з драўляным замкам. Камянецкая вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў XII-XIII стагоддзях у Заходняй Еўропе. Пяціяруснае круглае збудаванне (вышыня каля 30 м, таўшчыня сцен 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,6 м) стаіць на каменным падмурку вышынёй каля 2,3 м і дыяметрам 16 м. Вежа складзена з цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў.

A model of ancient Kamenets

Kamenets Tower

Вежа ў Камянцы была абарончай і мае мала элементаў архітэктурна-дэкаратыўнай пластыкі: вузкія байніцы, 4 плоскія нішы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Верхнюю пляцоўку акружаюць 14 прамавугольных зубцоў з адтулінамі для агляду, па перыметры асаблівым чынам выкладзена дэкаратыўная паласа. Падобныя вежы ў Сярэднія стагоддзі існавалі ў многіх гарадах Беларусі: Брэсце, Гродна, Мсціславе, Мядзелі, Навагрудку, Полацку, Радашковічах, Тураве, Шклове, але да нашых дзён захавалася толькі Камянецкая. У гэтым яе ўнікальнасць. У XIV-XVII стагоддзях вежа вытрымлівала набегі крыжакоў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў, у яе сцен змагаліся арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы.

A model of the Kamenets Tower as part of the exposition of the museum

A hall at the Kamenets Tower museum dedicated to the armor of the late 13th – early 16th centuries

Да XIX стагоддзя Камянецкая вежа страціла абарончае значэнне, была закінута. У 1822 годзе яе спрабавалі разабраць на цэглу, але за стагоддзі мур ператварыўся ў сапраўдны камень. Рэшткі землянога вала і драўлянага замка зніклі ў 1903 годзе пры правядзенні рэстаўрацыйных работ. Па праекце архітэктара Суслава вакол вежы знялі пласт зямлі, і першы ярус, які раней лічылі склепам, зноў апынуўся на паверхні. Вакол вежы насыпалі і абклалі камянём кальцавы вал. У такім выглядзе помнік захаваўся да нашых дзён. У пачатку 1950-х гадоў вежу ўпершыню пабялілі, а падлогу выбрукавалі камянём. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1968-1973 і 1996-2003 гадах.

The medieval festival near the Kamenets Tower

Founder of the town of Kamenets Prince Vladimir Vasilkovich

З Камянецкай вежай звязана шмат легенд, праўдападобных і фантастычных. Напрыклад, што каменны слуп - помнік невядомаму велікану, які будаваў вежу. У наш час Камянецкая вежа - помнік гісторыі і культуры - знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Тут размешчаны музей "Камянецкая вежа". На верхняй пляцоўцы праводзяцца аглядныя экскурсіі "Архітэктурныя помнікі Камянца". Наведванне вежы ўключана ў розныя экскурсійныя праграмы. Камянецкая вежа прадстаўлена ў папярэднім спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

The town of Kamenets

Picture depicting the construction of the Kamenets Tower

Чытаць таксама


Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

Мемарыял "Хатынь" - даніна памяці ўсім, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін пра жахі вайны.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае сістэму бібліятэк краіны, з'яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Больш за 90 гадоў яна збірае дакументальную спадчыну беларускага народа.

Мірскі замак

Мірскі замак з'яўляецца адной з найважнейшых турыстычных славутасцяў Беларусі, выбітным абаронным збудаваннем XVI стагоддзя, занесеным у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Водгукі