У Беларусі створаць брэнд Аўгустоўскага канала

Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што еўрапейскі бок прафінансуе стварэнне брэнда Аўгустоўскага канала і яго прасоўванне. Эфект, якога чакаецца дасягнуць па завяршэнні працы над праектам, - павелічэнне турыстычнага патоку як мінімум на 20%.

Картинки по запросу августовский канал

Ва ўпраўленні спорту і турызму сказалі, што «праектам прадугледжана стварэнне стратэгіі ўстойлівага развіцця турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", распрацоўка яго брэнда, стварэнне рознай медыйнай прадукцыі - відэаролікаў, друкаваных буклетаў, рэкламы, прысвечанай каналу».

Падчас працы над брэндам будуць вызначаны моцныя і адметныя рысы Аўгустоўскага канала (у параўнанні з падобнымі тэрыторыямі) і прасоўванне славутасці на турыстычным рынку. Беларуская частка канала стала адным з напрамкаў міжнароднага праекта тэхнічнага садзейнічання «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». Рэалізаваць праект плануецца да лістапада 2017 года.

Чытаць таксама


Правілы бязвізавага рэжыму будуць больш гнуткімі

Міністэрства спорту Беларусі прадставіць прапановы па змяненні указа аб бязвізавых паездках да канца года.

Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка, паведаміў журналістам старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч.

Віза ў Беларусь стала танней

У 2017 годзе кошт беларускай візы памяншаецца.

Водгукі