Artes Liberales 2017

Адрас: Мінск, Галерэя Ў
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут
Дата: 04/08/2017 - 01/05/2026

ARTES LIBERALES 2017 – гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі.

Тэма праекта ў 2017 годзе — “Эпоха рэвалюцый”:

У 2017 спаўняецца сто год Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая радыкальна змяніла рух гісторыі і карту свету. Аднак, мы хочам пашырыць поле даследванняў і разгледзець Ідэю Рэвалюцыі ў розных сацыяльных кантэкстаў і тэарэтычных дыскурсах.

Картинки по запросу Artes Liberales 2017 — The Age of Revolution(s)

Палітычныя, тэхналагічныя, камунікатыўныя, культурныя і прамысловыя рэвалюцыі адбываліся на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва шмат разоў. Асабліва часта і імкліва - у апошняе стагоддзе. Але рэвалюцыйныя працэсы нярэдка зацягваліся на дзесяцігоддзі ці нават стагоддзі, таму казаць аб іх як аб адзінкавых Падзеях - складана і некарэктна. Гэта асабліва датычыцца навуковых адкрыццяў і эпістэмалагічных паваротаў у сацыяльных і гуманітарных навуках. Кожны такі паварот змяняе спосаб бачання свету і нашае ўяўленне аб пабудове грамадства і “прыродзе” чалавека.

Картинки по запросу Artes Liberales 2017 — The Age of Revolution(s)

У межах нашага праекта мы хацелі б абмеркаваць, як змянілася само ўяўленне пра рэвалюцыю і якую ролю ў гэтым граюць актуальныя ці нядаўнія падзеі, новыя тэорыі і практыкі. Як прыходзіць усведамленне таго, што “надышла новая эпоха” і што “свет ніколі не будзе ранейшым”? Як адбываюцца і зацвярджаюцца нябачныя рэвалюцы ў асобных абласцях сацыяльнага жыцця і ў навуковым пазнанні? І, нарэшце, якім чынам у сучасных палітычных перформансах, медыйных рэпрэзентацыях, а таксама ў мастацкіх практыках актуалізуецца і перафармулюецца ідэя Рэвалюцыі?

Картинки по запросу Artes Liberales 2017 — The Age of Revolution(s)

Чытаць таксама


Freaky Summer Party

Арт-пікнік FSP аб'ядноўвае ў сабе музычную праграму, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, каля 50 кропак з забаўкамі. А яшчэ ежу, напоі, маркет аксесуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі!

Мінскі ларп-фэст

Мінскі ларп-фэст пройдзе ў Мінску 22 - 23 красавіка 2017 года. Мы прапануем усім, хто любіць гуляць у ролевыя гульні жывога дзеяння, а таксама пачаткоўцам, якія хацелі б паспрабаваць нешта новае або больш даведацца пра ларпы, правесці гэтыя два дні з намі, напоўніўшы іх новымі эмоцыямі, перажываннямі і сэнсамі.

Тэатральны форум TEART

Міжнародны форум прадстаўляе лепшыя спектаклі з усяго свету, бліскучых акцёраў і самых вядомых тэатральных рэжысёраў.

Водгукі