Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка. Сёння ўжо трэці дзень візіту польскай дэлегацыі ў Беларусь, адзначыў старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч. «Учора мы наведалі Лідскі замак. Я прадстаўляю Лідскі раён у парламенце, таму я хацеў бы, каб мы выкарысталі магчымасць памежнага супрацоўніцтва для прыцягнення польскіх інвестыцый для завяршэння будаўнічых работ. Гэты праект вельмі важны для Беларусі», - падкрэсліў Андрэй Навумовіч.

Намеснік старшыні польска-беларускай парламенцкай групы Аркадыўш Муларчык заявіў, што польскі бок рады магчымасці сустрэцца з калегамі з беларускага парламента, прадстаўнікамі рэгіёнаў і бізнесменамі. «Гэта супрацоўніцтва важнае для нас. Мы хацелі б, каб яно развілося далей. Гэта першы візіт такога роду, і мы запрашаем нашых калег ў Польшчу, каб яны маглі азнаёміцца з парламентам, органамі самакіравання. Я думаю, што супрацоўніцтва будзе мацнець», - адзначыў польскі парламентарый.

Чытаць таксама


Вайскова-гістарычны фестываль на "Лініі Сталіна"

Рэалістычнае аднаўленне бітвы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Конкурс гітарыстаў у Гомелі

7-9 красавіка ў Гомелі пройдзе міжнародны конкурс Guitar Renaissance. У ім возьмуць удзел гітарысты-энтузіясты з Беларусі, Украіны, Расіі, Сербіі і Ізраіля.

Central Fashion Market

Магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад шопінгу, але і шмат новых уражанняў і прыемных знаёмстваў.

Водгукі