Перасячэнне беларускай мяжы

Візавыя пытанні.

Для таго, каб прыехаць у Беларусь, грамадзянам большасці дзяржаў спатрэбіцца беларуская віза. Калі вы плануеце наведаць Беларусь, звярніце асаблівую ўвагу на інфармацыю аб візавых пытаннях. Але замежныя госці з 80 краін свету, якія прыязджаюць у Беларусь праз аэрапорт "Мінск", змогуць правесці ў нашай краіне 5 дзён без візы. Гэта тычыцца грамадзян 39 краін Еўропы, у тым ліку ўсіх грамадзян Еўрапейскага саюза, Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і некаторых іншых краін.

Тавары.

Пры перасячэнні мяжы вам спатрэбіцца запоўніць мытную дэкларацыю. Дазваляецца перавозіць асабісты багаж вагай не больш за 50 кг і коштам не больш за 1,5 тысячы еўра; 3 літры алкагольных напояў і піва на аднаго чалавека, якi дасягнуў 18-гадовага ўзросту; 200 цыгарэт, 50 цыгар або 250 г. тытуню без выплаты мытнай пошліны. У іншым выпадку тавар абкладаецца мытнай пошлінай у памеры 30% ад кошту тавару, але не менш за 4 еўра ў разліку на 1 кг вагі.

Грошы.

Сумы менш за 10 тыс. даляраў у эквіваленце дазваляецца бесперашкодна перавозіць праз беларускую мяжу. У іншым выпадку грашовыя сродкі павінны быць задэклараваны.

Абмежаванні і забарона на правоз пэўных груп тавараў.

Праз мяжу Беларусі забаронена перавозіць агнястрэльную зброю, вайсковы рыштунак; наркатычныя, псіхатропныя, таксічныя, атрутныя, радыеактыўныя і выбуховыя рэчывы. Падарожнічаць з жывёламі дазволена толькі пры наяўнасці адпаведнага ветэрынарнага пасведчання.

Чытаць таксама


Платныя дарогі ў Беларусі: інструкцыя па выкарыстанні

Мы распавядзем, якія дарогі з'яўляюцца платнымі, колькі трэба плаціць, і як зрабіць гэта правільна.

Транспарт у Беларусі

У Беларусі добра развітыя транспартныя зносіны, і наша інфармацыя дапаможа вам выбраць найбольш зручны спосаб перамяшчэння як пры ўездзе, так і пры перамяшчэнні ўнутры краіны.

Беларуская віза

Калі вы плануеце наведаць Беларусь, звярніце асаблівую ўвагу на інфармацыю аб візавых пытаннях.

Водгукі