«Гэта мне па кішэні». Як добра адпачыць у Беларусі і не выдаткаваць шмат грошай.

Для таго каб падарожнічаць па Беларусі, не трэба мець «тоўсты» гаманец. Вось некалькі парад, як атрымаць ад адпачынку максімум задавальнення, выдаткаваўшы пры гэтым мінімум сродкаў:

Даступнае жыллё.

У Беларусі, асабліва ў сталіцы, нескладана знайсці прымальнае па кошце жыллё. У хостэлах за ноч у агульным пакоі з некалькімі спальнымі месцамі вам давядзецца аддаць ад $ 15, пакой гатэльнага тыпу з агульным ванным пакоем абыйдзецца даражэй - ад $ 18.

Картинки по запросу хостел минск

Харчаванне.

Самы выгадны варыянт - гэта купляць ежу ў супермаркетах. У некаторых з іх ёсць аддзелы кулінарыі, дзе прадаюць ужо прыгатаваную ежу па цалкам прымальных коштах. Але нават тым, хто аддае перавагу кафэ і рэстаранам, не варта моцна турбавацца аб сваіх фінансах. Сярэдні кошт рахунку ў некаторых кафэ, бістро і рэстаранах хуткага харчавання не перавышае $ 10.

Картинки по запросу тележка с продуктами

Транспарт.

Грамадскі транспарт у Мінску адносна танны (на $ 1 можна набыць квіткі на 3 паездкі ў адзін бок), у іншых гарадах Беларусі кошты на транспарт яшчэ ніжэй. Калі вам трэба дабрацца з аднаго населенага пункта Беларусі ў іншы, лепш па магчымасці скарыстацца чыгуначным транспартам. Сетка чыгунак ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю краіны, а кошты на паездкі гэтым відам транспарту не стукнуць па вашым бюджэце.

Картинки по запросу минское метро

Бясплатны ўваход.

Наведаць музеі, галерэі і іншыя славутасці ў Беларусі можна зусім танна. Напрыклад, некаторыя музеі прапануюць квіткі коштам усяго $ 1,3. Часам жа ўваход і зусім бясплатны, галоўнае, выбраць правільны час. Вось падказка:

  • Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску - бясплатны ўваход кожны 2-й аўторак месяца;
  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (недалёка ад Мінска) - бясплатны ўваход кожную 2-ю сераду месяца;
  • Нясвіжскі замак - бясплатны ўваход кожны 1-й панядзелак месяца;
  • Мірскі замак - бясплатны ўваход у апошні панядзелак кожнага месяца;
  • Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку - бясплатны ўваход у апошні чацвер кожнага месяца.

Акрамя таго, палюбавацца некаторымі турыстычнымі аб'ектамі можна бясплатна ў любы час. Наведайце Крэўскі і Навагрудскі замкі, замак у Гальшанах ці Ружанскі палац. У касцёл у Гервятах, Фарны касцёл у Гродне і Нясвіжы і іншыя выдатныя помнікі архітэктуры рэлігійнай скіраванасці таксама можна трапіць цалкам бясплатна. Як, зрэшты, і ў шматлікія мастацкія галерэі Мінска.

Картинки по запросу музеи минск

Ідэі для бюджэтнага адпачынку.

Звярніце ўвагу, як можна добра правесці час, не выдаткаваўшы шмат сродкаў:

  • адправіцца ў адзін з гарадскіх паркаў на пікнік;
  • пайсці ў паход і палюбавацца беларускімі краявідамі;
  • прагуляцца па горадзе;
  • наведаць беларускія цэрквы і касцёлы;
  • аддацца роздуму пра мастацтва ў мастацкіх галерэях.

Адпачынак у Беларусі стане дарагім успамінам для вас, але не для вашага гаманца! Удалага адпачынку!

Картинки по запросу парк горького колесо

Чытаць таксама


Ідэі для сямейнага адпачынку ў Беларусі

Падчас падарожжа па Беларусі Вам прадставіцца велізарная разнастайнасць магчымасцяў выдатна адпачыць з дзецьмі. Упэўненыя, маленькія вандроўнікі атрымаюць масу задавальнення, зрэшты, як і іх бацькі.

Made in Belarus: ідэі сувеніраў

Ўвесь час пры планаванні падарожжа турысты задаюць пытаннні, шукаюць самыя поўныя спісы таго, што можна прывезці ў якасці сувеніра. Мы зрабілі ўсю працу за Вас.

Як мы клічам вясну. Фатограф Альфрэд Мікус пра таямніцу старажытнага абраду "Гуканне вясны".

Фатографы заўсёды прыкмячаюць значна больш, чым звычайныя гледачы або ўдзельнікі. Менавіта таму сённяшняя гісторыя будзе асабліва насычанай - яна напісаная і "занатаваная" фатографам.

Водгукі