Касцёл Св. Антонія Падуанскага

Адрас: Віцебская вобласць, Паставы
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Турысты, якія любяць прыроду, ваду і спакой, часта наведваюць Паставы. Але далёка не ўсе ведаюць, што тут знаходзіцца шмат славутасцяў. У 1898-1904 гады пад кіраўніцтвам архітэктара Артура Гойбеля тут быў пабудаваны неагатычны касцёл Св. Антонія Падуанскага, які сёння з'яўляецца вертыкальным акцэнтам гістарычнага цэнтра Паставаў. Узведзены ён з чырвонай неатынкаванай цэглы, мае форму крыжа. Будынак касцёла быў моцна пашкоджаны ў гады Першай сусветнай вайны, але затым адноўлены ў 1920-я гады. Пасля таго, як горад увайшоў у склад БССР у 1939 годзе, апошні настаяцель храма Баляслаў Мацяеўскі быў арыштаваны і загінуў у сталінскіх лагярах. Касцёл зачынілі, а пасля Другой сусветнай вайны зладзілі ў ім склад, пазней - цэх прамысловага прадпрыемства. Святыню вярнулі каталікам толькі ў 1988 годзе. Пасля працяглай рэстаўрацыі храм быў адкрыты для набажэнстваў. Касцёл адносіцца да тыпу трохнефнай базілікі. Карабель храма накрыты высокім чарапічным дахам. Галоўная архітэктурная дамінанта касцёла - чатырохгранная званіца з гранёным шпілем над цэнтральнай часткай галоўнага фасада.

Чытаць таксама


Царква Аляксандра Неўскага

Адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча.

Каложская царква

Барыса-Глебская Каложская царква - архітэктурная пярліна старадаўняга Гродна, унікальны помнік старажытнага праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя ў Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропе.

Храм Божага Цела (Фарны касцёл)

Грандыёзны храм пабудаваны ў 1584-1593 гг.. Ён выкарыстоўваўся як касцёл езуіцкага кляштара і быў выкананы па праекце італьянскага архітэктара Джавані Марыя Бернардоні.

Водгукі