«Ваджэнне Сулы»: падарунак з старажытнасці

Адрас: Гомельская вобласць, вёска Маркавічы
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

 Вы ведаеце, што такое «Ваджэнне Сулы»? Гэты беларускі абрад правялі ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна. Сула - гэта дзіда, кідальная зброя. Магчыма, страла або Сула, пушчаная ў натоўп мужчын, была жэрабем: у каго патрапіць, таго прыносілі ў ахвяру язычніцкаму богу ўрадлівасці. Але гэта толькі здагадкі.

Абрад «Сула або Страла» - магічны карагод жанчын, які прысвечаны ўрадлівасці нівы і ахове людзей, жылля і хатніх жывёл ад нябеснай стыхіі. Жанчыны і дзяўчаты браліся пад рукі і хадзілі ўздоўж сяла, перагарадзіўшы ўсю вуліцу, а з кожнага дома да іх далучаліся ўсё новыя ўдзельніцы абраду.

Роўна 50 гадоў таму ў Маркавічах ў 1967 годзе традыцыя перапынілася па прычыне жорсткіх забаронаў прадстаўнікоў улады і царквы, а была адноўленая толькі праз 40 гадоў (у астатніх вёсках знікла назаўсёды). Царква да гэтага часу адмоўна ставіцца да народных абрадаў, называючы іх паганскімі. Паганства даўно адышло ў нябыт, пакінуўшы кожнаму народу этнічную культуру.

Сёлета «Сулу» правялі ў 11-ы раз. У абрадзе прымаюць удзел і зусім маленькія дзеці! Яны сімвалізуюць насенне жыта, якое прарастае, дзякуючы сонечнаму цяплу і нябеснай вільгаці. Неба дорыць жыццё, але яно з'яўляецца і крыніцай небяспекі падчас навальніцы. Каб адвесці бяду вясной і летам і накіраваць дажджавыя стрэлы-маланкі на рост ураджаю, водзяць Сулу.

Фота Альфрэда МІКУСА

Чытаць таксама


Дзяды

Гэта прахрысціянскае свята, якое выйшла з культу продкаў.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансэн, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікамі дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Беларускі абрад "Калядныя цары"

У 2009 годзе ўнікальны беларускі народны абрад "Калядныя цары", які існуе толькі ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Водгукі