Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

18 снежня 1992 г. у Віцебску прайшоў першы фестываль мастацтваў. У яго вытокаў стаялі тры дзяржавы - Беларусь, Расія і Украіна. Мэтай краін-арганізатараў было пазнаёміць гасцей са спеўнай творчасцю славянскіх народаў. З 1995 года фестываль праводзіцца пад асабістым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З гэтага ж года "Славянскі базар" стаў называцца "Міжнародным фестывалем мастацтваў".

Vitebsk preparations for the festival

The Summer Amphitheatre is the main stage of the international art festival Slavonic Bazaar in Vitebsk

У 2000 годзе фестываль устанавіў рэкорд, сабраўшы на сцэне прадстаўнікоў абсалютна ўсіх славянскіх народаў, якія жывуць на зямлі. Фестываль двойчы прызнаваўся FIDOF "Лепшым фестывалем года" ў 2000 і 2004 гадах. У 2005 у Віцебску адбылася Асамблея гэтай міжнароднай федэрацыі, што стала прызнаннем высокага ўзроўню правядзення "Славянскага базару ў Віцебску".

Prizes of Slavonic Bazaar in Vitebsk

Vitebsk in festival days

Акрамя канцэртаў у праграме таксама - забаўляльныя праекты: "Фестываль без межаў", "Лялечны квартал", свята-конкурс традыцыйнага касцюма "Сцяжкі майстэрства", "Фэст вулічнага мастацтва" і конкурс-марафон чытальнікаў, які ўвойдзе ў кнігу рэкордаў "Славянскага базару" , а таксама папулярныя "Залаты хіт", "Зоркі Шансон-ТБ","еuropa plus TV. Hit Non Stop" і опэн-эйр ад лепшых ды-джэяў свету "Vitebsk Dance Night"...

International pop song contest Vitebsk 2014

Vitebsk lights

Чытаць таксама


Беларускі абрад "Калядныя цары"

У 2009 годзе ўнікальны беларускі народны абрад "Калядныя цары", які існуе толькі ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Ваджэнне Сулы»: падарунак з старажытнасці

Вы ведаеце, што такое «Ваджэнне Сулы»? Гэты беларускі абрад правялі ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна. Сула - гэта дзіда, кідальная зброя. Магчыма, страла або Сула, пушчаная ў натоўп мужчын, была жэрабем: у каго патрапіць, таго прыносілі ў ахвяру язычніцкаму богу ўрадлівасці. Але гэта толькі здагадкі.

Купальская ноч

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле - адзно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

Водгукі