Сталі вядомыя самыя папулярныя музеі і тэатры Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт назваў самыя папулярныя музеі і тэатры Беларусі ў 2016 годзе.

Самым папулярным музеем ў 2016 годзе стаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У мінулым годзе ён пераадолеў адзнаку ў 559 тыс. наведванняў. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" наведалі за той жа перыяд 423,3 тыс. разоў, а Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - 412,4 тыс. Яны занялі ў рэйтынгу другое і трэцяе месцы адпаведна.

Картинки по запросу музей вов

Што тычыцца тэатраў, то, па дадзеных Белстата, самым папулярным у мінулым годзе зноў стаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, яго наведалі 239,7 тыс. разоў. На другім месцы рэйтынгу размясціўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, на рахунку якога 137,6 тыс. наведванняў. Тройку лідэраў замыкае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага з 83 тыс. наведванняў.

Картинки по запросу большой театр оперы и балета республики беларусь

Чытаць таксама


Гродна становіцца больш прыязным да турыстаў

На ўездах у беларускі горад Гродна будуць усталяваныя рэкламныя шчыты з мапамі з выявай турыстычных маршрутаў.

Папулярнасць беларускіх санаторыяў павялічваецца

Беларускія санаторыі чакаюць 220 тысяч кліентаў з Расіі ў 2017 годзе.

Лепшыя падарункі

Выстава будзе доўжыцца 7 дзён з 1 сакавіка па 7 сакавіка 2017 года ў Белэкспа ў Мінску.

Водгукі