Новы турыстычны буклет краіны выпусцілі ў Беларусі

"Спазнай сваю Беларусь" - буклет з такой назвай выйшаў у Нацыянальным агенцтве па турызме. Выданне будзе даступна на васьмі мовах: рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, кітайскай, арабскай і іўрыце. Праект быў створаны мінскім агенцтвам PocketRocket.

5 (1)

7

"Мы прыцягнулі да стварэння брашуры дызайнерскае агенцтва і маладых беларускіх фатографаў. Упершыню ў выданні аднаго буклета было задзейнічана столькі людзей. Нам хацелася перадаць атмасферу спакою, чысціні, утульнасці і поўнай адсутнасці мітусні, - менавіта гэта часта адзначаюць турысты, якія ўжо пабывалі ў Беларусі" , - распавяла начальнік аддзела маркетынгу Нацагентства па турызме Ірына Гардзіенка.

12

14

Выданне будзе даступна на Міжнародных турыстычных выставах у тых краінах, дзе Нацыянальнае агенцтва па турызме будзе прадстаўляць Беларусь у 2017 годзе, і падчас беларускіх дыпламатычных місій. У студзені буклет будзе даступны і ў .pdf фармаце на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

11

Чытаць таксама


Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску

Першы міжнародны фестываль мастацтваў Цырка пройдзе ў Мінску 21-24 верасня.

Мінскі ларп-фэст

Мінскі ларп-фэст пройдзе ў Мінску 22 - 23 красавіка 2017 года. Мы прапануем усім, хто любіць гуляць у ролевыя гульні жывога дзеяння, а таксама пачаткоўцам, якія хацелі б паспрабаваць нешта новае або больш даведацца пра ларпы, правесці гэтыя два дні з намі, напоўніўшы іх новымі эмоцыямі, перажываннямі і сэнсамі.

Паляванне і рыбалка

Усё неабходнае для палявання і рыбалкі: спартовае зброю і прылады, літаратура, лесанарыхтоўчая тэхніка.

Водгукі