Руіны Крэўскага замка

Руіны Крэўскага замка знаходзяцца ў в.Крэва паблізу горада Смаргонь у Гродзенскай вобласці Беларусі. Крэўскі замак - адзін з найстарэйшых беларускіх замкаў, створаны ў пачатку XIV стагоддзя. Гэта быў першы ў Беларусі замак, цалкам пабудаваны з каменя. Таўшчыня сцен складала 2,5 метра, вышыня - 12-13 метраў. Замак меў дзве вартавыя вежы. У сценах Крэўскага замка адбылося шмат важных гістарычных падзей: у 1382 г. у замку быў забіты вялікі князь Кейстут, у 1385 годзе тут паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім была падпісана знакамітая Крэўская ўнія. У XVI стагоддзі замак неаднаразова вытрымліваў аблогі татарскага і маскоўскага войскаў. Да пачатку XIX стагоддзя ён страціў сваё абарончае значэнне і быў закінуты.

Картинки по запросу Кревский замок

Картинки по запросу Кревский замок

Падчас Першай сусветнай вайны замак быў моцна разбураны. У 1929 году праведзена кансервацыя руін. У цяперашні час ад замка засталіся толькі руіны: усё яшчэ бачныя сцены, захаваліся некаторыя часткі вежаў. З руінамі Крэўскага замка звязана шмат легенд, у тым ліку гісторыі пра падземныя тунэлі з замка да Вільні і аб прыгажуні, якую замуравалі жывой у сценах замка. Цудоўны від на руіны замка адкрываецца з вяршыні высокага ўзгорка - Юр'евай гары. На Юр'евай гары некалі размяшчалася старажытнае паганскае капішча. Тут знаходзіцца адзін з чатырох камянёў-абярэгаў, якія стаялі некалі на ўездзе ў Крэва, каб абараніць горад ад пошасцяў і хвароб.

Картинки по запросу Кревский замок

Картинки по запросу Кревский замок

Чытаць таксама


Палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Станькава

У вёсцы Станькава граф Эмерык Гутэн-Чапскі пабудаваў выдатны маёнтак, які стаў яго сямейным гняздом. Сам палац адлюстроўваў яго настальгію па сярэднявеччы.

Палац Бутрымовіча

Прыгожы будынак з антычнымі тэрасамі на бакавых крылах і пяццю высокімі лесвіцамі, звернутымі да ракі, называецца Палацам Бутрымовіча.

Мірскі замак

Мірскі замак з'яўляецца адной з найважнейшых турыстычных славутасцяў Беларусі, выбітным абаронным збудаваннем XVI стагоддзя, занесеным у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Водгукі