Ідэі для сямейнага адпачынку ў Беларусі

Падчас падарожжа па Беларусі Вам прадставіцца велізарная разнастайнасць магчымасцяў выдатна адпачыць з дзецьмі. Упэўненыя, маленькія вандроўнікі атрымаюць масу задавальнення, зрэшты, як і іх бацькі. А вось і наш спіс забаў. Выбірайце і атрымлівайце асалоду ад адпачынку ў коле самых блізкіх!

Актыўны адпачынак.

Базы адпачынку ў Беларусі абсталяваныя ўсёй неабходнай інфраструктурай, для таго каб Ваш сямейны адпачынак быў максімальна насычаным і прыемным. Кожны зможа выбраць занятак сабе па душы: катанне на каньках, на лыжах або на сноўбордзе. Калі ж Вы "цеплалюбівая" сям'я і аддаеце перавагу падарожжам у цёплы час года, то пейнтбол, пешаходны і веласіпедны турызм заўсёды да Вашых паслуг.

Картинки по запросу горнолыжные курорты беларусь

Культурны адпачынак.

Калі Вы будзеце ў сталіцы Беларусі, не губляйце магчымасці наведаць цырк. Адкрыйце для сябе неперасягненую прыгажосць цыркавога мастацтва на водных, лядовых прадстаўленнях і прадстаўленнях з удзелам жывёл! Калі ж Вам больш падабаецца тэатр, наведайце з дзецьмі Тэатр юнага гледача альбо Беларускі тэатр лялек.

Картинки по запросу цирк минск

Пазнавальны адпачынак.

Вучыцца ніколі не позна. А ў нашым выпадку няма непрыдатных сітуацый, каб пазнаваць свет. Зазірніце ў беларускія музеі для дзяцей. Абяцаем: ні дзеці, ні дарослыя не застануцца абыякавымі! Здзейсніце займальнае падарожжа ў свет цікавых фактаў і неверагодных адкрыццяў з Дзіцячым музеем у Полацку. Даведайцеся шмат новага аб насельніках беларускага лесу і аб загадкавым свеце духаў з Дзіцячым музеем міфалогіі і лесу ў Заслаўі. І, нарэшце, высветліце, хто жыве на глыбіні акіянаў з Цэнтрам акіянаграфіі ў Мінску.

Картинки по запросу детский музей в полоцке

Экскурсійны адпачынак.

Хочаце вывучыць усе славутасці Мінска за 2 гадзіны? Тады адпраўляйцеся ў гарадскі экскурсійны тур на пацешным двухпавярховым аўтобусе! Падчас экскурсіі Вы зможаце скарыстацца аўдыё-гідам на 7 мовах. Дарэчы, для дзяцей, малодшых за 6 гадоў, паслуга цалкам бясплатная.

Картинки по запросу минск сити тур автобус

Адпачынак на прыродзе.

Адкрыйце для сябе цудоўны свет беларускай прыроды ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»! Вы зможаце на свае вочы ўбачыць зубра, наведаць Музей прыроды, здзейсніць веласіпедны шпацыр па парку і... увага! адправіцца ў госці да аднаго з самых папулярных казачных персанажаў - Дзеда Мароза, а таксама наведаць майстэрню Матухны-Зімы.

Картинки по запросу беловежская пуща

І вось яшчэ некалькі спецыяльных прапаноў для Вашага сямейнага адпачынку:

  • нацешцеся выглядам беларускай сталіцы з вышыні птушынага палёту (дзе: Кола агляду ў Цэнтральным дзіцячым парку ім. М.Горкага);
  • паназірайце за пацешнымі жывёламі ў заапарках (дзе: заапаркі ў Мінску, Гродне і Гомелі);
  • здзейсніце займальнае падарожжа па Дзіцячай чыгунцы (дзе: Мінск; калі: з траўня па жнівень);
  • стварыце сапраўднае свята ў парку забаў «Dreamland» (дзе: Мінск; калі: у добрае надвор'е).

Мы спадзяемся, што нашы ідэі дапамогуць зрабіць Ваш сямейны адпачынак у Беларусі вясёлым і займальным.

 

Чытаць таксама


Парк Горкага

Самы папулярны парк у Мінску з атракцыёнамі і зацішнымі куткамі.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансэн, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікамі дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Парк Чалюскінцаў

Зялёны востраў у сталіцы. Тут ёсць атракцыёны і дзіцячая чыгунка, а яшчэ месцы для спакойнага адпачынку.

Водгукі